Красны Пасёлак
Вёска
Красны Пасёлак
|
Кра́сны Пасёлак[1] (трансліт.: Krasny Pasiolak, руск.: Красный Посёлок) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 22 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 77 км ад Мінска, 17 км ад чыгуначнай станцыі Талька, каля ракі Суцінка.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1920-я гады былі заснаваны хутары Падаточча, Воссе і Падвоссе, якія абазначаліся на карце яшчэ ў 1935 годзе[2].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя пад акупацыяй Германіі.
У пасляваенныя гады хутары былі аб’яднаны ў Красны Пасёлак, вядомы паводле перапісу 1960 года. Пазней вёска.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Суцінскага сельсавета[3].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 1960 год — 260 жыхароў
- 2002 год — 49 двароў, 99 жыхароў
- 2009 год — 98 жыхароў
- 2019 год — 61 жыхар[4]
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Карта РККА, 1935 г.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Чырвоны Пасёлак // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 195. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх