Кіеўскі сталічны ўніверсітэт імя Барыса Грынчэнкі
Выгляд
Кіеўскі сталічны ўніверсітэт імя Барыса Грынчэнкі | |
---|---|
Київський столичний університет імені Бориса Грінченка | |
Арыгінальная назва | Київський столичний університет імені Бориса Грінченка |
Міжнародная назва | Borys Grinchenko Kyiv University |
Дэвіз | Імкнемся да дасканаласці! |
Заснаваны | 1903 |
Рэарганізаваны | 2002 |
Тып | педагагічны ўніверсітэт |
Рэктар | Віктар Аляксандравіч Агняв’юк |
Студэнты | 9 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Юрыдычны адрас | вул. Бульварна-Кулраўская 18/2, 04070 г. Кіеў, Украіна |
Сайт | kubg.edu.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кіеўскі сталічны ўніверсітэт імя Барыса Грынчэнкі — украінская вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці горада Кіева і падпарадкоўваецца Кіеўскаму гарадскому савету.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- 1874 год — адкрыты педагагічныя курсы ўдасканалення настаўнікаў пачатковых народных вучылішчаў Кіеўскай навучальнай акругі;
- 1919 год — у Кіеве пачаў працу педагагічны інстытут імя Б. Д. Грынчэнкі, пасля рэфармаваны ў Кіеўскія педагагічныя курсы імя Б. Д. Грынчэнкі;
- 1922 год — створаны Вышэйшыя трохгадовыя педагагічныя курсы імя Б. Д. Грынчэнкі шляхам аб’яднання Педагагічных курсаў імя Б. Д. Грынчэнкі з Педагагічнымі курсамі імя К. Д. Ушынскага;
- 1939 год — заснаваны Кіеўскі гарадскі інстытут удасканалення настаўнікаў;
- 1963 год — створана Кіеўскае гарадское педагагічнае вучылішча;
- 1991 год — на базе Кіеўскага гарадскога і абласнога інстытутаў удасканалення настаўнікаў створаны Кіеўскі міжрэгіянальны інстытут удасканалення настаўнікаў;
- 2002 год — Кіеўскі міжрэгіянальны інстытут удасканалення настаўнікаў імя Б. Д. Грынчэнкі рэарганізаваны ў Кіеўскі гарадскі педагагічны ўніверсітэт імя Б. Д. Грынчэнкі;
- 2009 год — рашэннем Кіеўскага гарадскога савета Кіеўскі гарадскі педагагічны ўніверсітэт імя Б. Д. Грынчэнкі перайменаваны ў Кіеўскі ўніверсітэт імя Барыса Грынчэнкі;
- 2010 год — універсітэт увайшоў у рэйтынг 200 лепшых вышэйшых навучальных устаноў Украіны;
- 2022 год — універсітэт аб'яднаны з Кіеўскай акадэміяй мастацтваў і атрымаў новую назву.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут журналістыкі;
- Інстытут мастацтваў;
- Інстытут філалогіі;
- Інстытут паслядыпломнай адукацыі;
- Гісторыка-філасофскі факультэт;
- Факультэт інфармацыйных тэхналогій і кіравання;
- Факультэт права і міжнародных адносін;
- Факультэт здароўя, фізічнага выхавання і спорту;
- Прафесійны каледж «Універсум».