Кіеўскі акадэмічны ўніверсітэт
Кіеўскі акадэмічны ўніверсітэт | |
---|---|
Київський академічний університет | |
Арыгінальная назва | Київський академічний університет |
Міжнародная назва | Kyiv Academic University |
Заснаваны | 2016 |
Тып | навукова-даследчы ўніверсітэт |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Юрыдычны адрас |
Украіна, 03142 Кіеў, бульвар Акадэміка Вярнадскага, 36 |
Сайт | kau.org.ua |
Кіеўскі акадэмічны ўніверсітэт — навукова-даследчы ўніверсітэт двайнога падпарадкавання (НАН Украіны і Міністэрства асветы і навукі Украіны). Створаны распараджэннем Кабінет Міністраў Украіны ад 14 снежня 2016 г. № 962[1] шляхам рэарганізацыі Фізіка-тэхнічнага адукацыйнага і навуковага цэнтру Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (створаны ў 1997), раней вядомага як Кіеўскі філіял Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута (створаны ў 1978). КАУ — гэта ўкараненне ва Украіне на ўніверсітэцкім узроўні сістэмы дуальнай адукацыі для Нацыянальнай акадэміі навук. Асноўны прынцып адукацыйнай дзейнасці КАУ — «навучанне праз даследаванне». Асноўнымі структурнымі падраздзяленнямі КАУ з’яўляюцца кафедры пры базавых інстытутах Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (навучальныя і навуковыя падраздзяленні) і навуковыя цэнтры.
Кафедры
[правіць | правіць зыходнік]- біямедыцыны і нейранавук (базы — Інстытут фізіялогіі імя А. А. Багамольца, Інстытут малекулярнай біялогіі і генетыкі)
- малекулярнай біялогіі і біятэхналогіі (база — Інстытут малекулярнай біялогіі і генетыкі)
- матэматыкі (база — Інстытут матэматыкі)
- тэарэтычнай кібернетыкі і метадаў аптымальнага кіравання (база — Інстытут кібернетыкі імя В. М. Глушкова)
- фундаментальных праблем агульнай і прыкладной фізікі (база — Інстытут фізікі)
- тэарэтычнай і матэматычнай фізікі (база — Інстытут тэарэтычнай фізікі імя М. М. Багалюбава)
- прыкладной фізікі і нанаматэрыялаў (база — Інстытут металафізікі імя Г. В. Курдзюмава)
- прыкладной фізікі і матэрыялазнаўства (базы — Інстытут электразваркі імя Я. А. Патона, Інстытут праблем матэрыялазнаўства імя І. М. Францэвіча, Інстытут сцынтыляцыйных матэрыялаў)
- менеджменту інавацый
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Кабінет Міністрів України; Розпорядження від 14 грудня 2016 р. № 962-р . Архівавана з першакрыніцы 20 Січня 2022. Праверана 26 Листопада 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка ўніверсітэта Архівавана 3 чэрвеня 2024.