Лоша (прыток Ашмянкі)
Лоша | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 55 км |
Басейн | 455 км² |
Расход вады | 3,9 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ваўкоўшчына |
• Каардынаты | 54°30′11,70″ пн. ш. 25°45′41,30″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ашмянка |
• Месцазнаходжанне | на паўднёвы захад ад вёскі Зарэчча |
• Вышыня | 129,3 м |
• Каардынаты | 54°40′51,80″ пн. ш. 26°12′45,80″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,34 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ашмянка → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раёны | Ашмянскі раён, Астравецкі раён |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ло́ша — рака ў Ашмянскім і Астравецкім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ашмянка (басейн Віліі).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва ракі Лоша балцка-літоўскага паходжання. Рэчкі з такімі назвамі і на ўсходзе старабалцкай тэрыторыі (у басейнах Сажа, Прыпяці, Дзясны, Бярэзіны)[1].
Як і назвы літоўскіх рэк тыпу Laš-upis, рачная назва Лоша могжа быць звязаная або з літоўскім lašas «кропля», lašėti «капаць», lašmuo «месца ў возеры, дзе ўцякае ці выцякае рэчка», або з літоўскім lašis «ласось», lašėti «блішчэць». Дакладна з першым значэннем звязаная назва літоўскай ракі Lašmuo[2].
Пры гэтым сама балцкая назва ласося вытворная ад значэння «капаць», бо матываваная блішчэннем, стракатасцю — «заплямленасцю» лускі, што мае на сабе чырванавата-карычневыя плямы[3].
Назва Лоша магла значыць як «Ціхаплынная (рака)», так і «Ласасіная (рака)» або нават «Блішчастая (рака)».
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня 55 км[4]. Плошча вадазбору 455 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,34 ‰. Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ваўкоўшчына Ашмянскага раёна, у вярхоўі цячэ па паўночных схілах Ашмянскага ўзвышша, далей праз невялікія лясныя масівы. Упадае ў Ашмянку на паўднёвы захад ад вёскі Зарэчча Астравецкага раёна. Прытокі — Кавалёўка, Камар, ручай Упель (злева). Даліна да вёскі Лоша невыразная, ніжэй трапецападобная; яе шырыня 200—300 м, паміж аграгарадком Палушы і горадам Астравец — да 1 км. Пойма двухбаковая, пераважная шырыня 100—150 м. Рэчышча на працягу 12 км ад вытоку каналізаванае, на астатнім працягу звілістае. Берагі стромкія, у вярхоўі абрывістыя. У горадзе Астравец сажалка (плошча 0,16 км²), на ўсход ад яго ў маляўнічай мясціне — Янаўскае вадасховішча.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 194.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 182.
- ↑ В. Н. Топоров. Прусский язык. L. Москва, 1990. С. 109.
- ↑ Агульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 23 верасня 2015. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ло́ша // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 225. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Ло́ша // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 352. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).