Літ
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Літ | |||
---|---|---|---|
| |||
Коды і сімвалы | |||
Коды ISO 4217 | LTL | ||
Тэрыторыя абарачэння | |||
Уведзена | 1922 і 1993 | ||
Валюта-папярэднік | Lithuanian talonas[d] і савецкі рубель | ||
Эмісія і выраб монет і банкнот | |||
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Банк Літвы[d] | ||
Курсы на 19 снежня 2024 года | |||
1 USD | 3,322 LTL | ||
1 EUR | 3,453 LTL | ||
1 RUB | 0,03212 LTL | ||
1 GBP | 4,185 LTL | ||
1 JPY | 0,02145 LTL | ||
1 BYN | 0,9271 LTL | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Літ (літ.: litas, мн. ч. litai) — валюта Літоўскай Рэспублікі з 1922 па 1941 і з 1993 па 2015 год.
Міжнародны код валюты па ISO 4217 — LTL.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля Першай сусветнай вайны у незалежнай Літоўскай Рэспубліцы ў звароце знаходзіліся грашовыя сродкі іншых дзяржаў.
У сувязі з адсутнасцю ўласнага эмісійнага банка, па дамове з германскай Усходняй крэдытнай касай (Darlehnskasse Ost), афіцыйным грашовым сродкам у Літве стаў аўксінас (літ. auksinas; остмарка). У сярэдзіне 1922, з-за гіперінфляцыі маркі, у Літве парушылася нармалёвае функцыянаванне гандлю, фінансаў і крэдытаў. Сойм Літвы у тэрміновым парадку прыняў закон аб уводзінах літа і ўстанове Банка Літвы.
Часавыя банкноты з датай эмісіі 10 верасня 1922 былі выпушчаныя 25 верасня 1922 г. Літ быў уведзены ў зварот 1 кастрычніка, але фактычна — 2 кастрычніка 1922. Абмен аўксінаў на літ ажыццяўляўся па курсе, які штотыдзень усталёўваўся міністрам фінансаў з улікам суадносін маркі і долара. Першапачатковыя суадносіны былі 175 : 1. Па ім былі пералічаныя чыгуначныя і паштовыя тарыфы, падаткі, аблігацыі, уклады ў ашчадных касах і г. д. Банкноты друкаваліся ў Англіі, Чэхаславакіі і Германіі. Манеты выпуску 1925 г. таксама чаканіліся за мяжой. Эмісія манет 1936 і 1938 гг. чаканілася ў Каўнасе.
Пасля ўваходжання Літвы ў склад СССР (1940), з 25 сакавіка 1941 літ быў заменены савецкім рублём.
Пасля ўзнаўлення незалежнасці (1991) у якасці аплатнага сродку выкарыстоўваліся з 5 жніўня 1991 г. часавыя грошы «агульныя талоны», т. н. «вагноркі», ад прозвішча прэм'ер-міністра Літвы Гедыміна Вагноруса. C 1 кастрычніка 1992 яны былі абвешчаныя адзіным законным аплатным сродкам.
Манеты і банкноты
[правіць | правіць зыходнік]Літ дзеліцца на 100 цэнтаў.
Манеты
[правіць | правіць зыходнік]На аверсе ўсіх манет літаў і цэнтаў — намінал, на рэверсе — герб.
Манеты 9 наміналаў:
1 цэнт: выпуск 1991 г., сплаў алюмінію; дыяметр 18,75 мм, таўшчыня 1,30 мм, маса 0,88 г; |
|
2 цэнта: выпуск 1991 г., сплаў алюмінію; дыяметр 21,75 мм, таўшчыня 1,30 мм, маса 1,19 г |
|
5 цэнтаў: выпуск 1991 г., сплаў алюмінію; дыяметр 24,40 мм, таўшчыня 1,35 мм, маса 1,49 г |
|
10 цэнтаў: выпуск 1991 г. — сплаў медзі, цынку і цыну; дыяметр 16,00 мм, маса 1,40 г; выпуск 1997, 1998, 1999, 2006, 2007, 2008 — сплаў медзі, цынку і нікеля; дыяметр 17,00 мм, таўшчыня 1,70 мм, маса 2,60 г |
|
20 цэнтаў: выпуск 1991 г. — сплаў медзі, цынку і цыну; дыяметр 17,5 мм, маса 2,10 г; выпуск 1997, 1998, 1999, 2007, 2008 — сплаў медзі, цынку і нікеля; дыяметр 20,50 мм, таўшчыня 2,10 мм, маса 4,80 г |
|
50 цэнтаў: выпуск 1991 г. — сплаў медзі, цынку і цыну; дыяметр 21,00 мм, маса 3,03 г; выпуск 1997, 1998, 1999, 2000 — сплаў медзі, цынку і нікеля; дыяметр 23,00 мм, таўшчыня 2,10 мм, маса 6,00 г |
|
1 літ: выпуск 1998, 1999, 2000, 2001, 2002 гг. сплаў медзі і нікеля; дыяметр 22,30 мм, таўшчыня 2,20 мм, маса 6,25 г |
|
2 літа: выпуск 1998, 1999, 2001, 2002, 2008 гг., унутраная частка — сплаў медзі і нікеля, вонкавая — сплаў медзі, алюмінію і нікеля; дыяметр 25,00 мм, таўшчыня 2,20 мм, маса 7,50 г |
|
5 літаў: выпуск 1998, 1999 гг., унутраная частка — сплаў сплаў медзі, алюмінію і нікеля, вонкавая — медзі і нікеля; дыяметр 27,50 мм, таўшчыня 2,35 мм, вага 1,30 мм, маса 10,10 г |
У 1991 годзе быў выпушчаны калекцыйны набор манет ад 1 цэнта да 5 літаў. У 2000 і 2003 гадах былі выпушчаныя калекцыйныя наборы ад 1 да 5 цэнтаў 1991 г і ад 10 цэнтаў да 5 літаў. Такі жа набор будзе выпушчаны ў 2008 годзе. Склад і памеры манет з набораў такія жа, як і ў манет, пералічаных вышэй.
Юбілейныя манеты
[правіць | правіць зыходнік]Акрамя таго, выпускаюцца юбілейныя манеты рознай вартасці.
1 літ (1997) да 75-годдзю Літоўскага банка і літа.
1 літ (1997) да 75-годдзю Літоўскага банка і літа (залатая манета).
10 літаў (1999), выпушчаная ў рамках міжнароднай праграмы «Самыя маленькія манеты міру. Гісторыя золата» (залатая манета). Вага 1 244 гр. Адчаканена 5 500 штук.
1 літ (1999) да 10-годдзю Балтыйскага шляху.
1 літ (2004) да 425-годдзю Вільнюскага ўніверсітэта 1 літ (2005) з выявай Палаца кіраўнікоў у Вільнюсе.
500 літаў (2005) з выявай Палаца кіраўнікоў у Вільнюсе (залатая манета). Вага 31 10 гр. Адчаканена 1 000 штук.
- Lithuanian Mint Архівавана 14 кастрычніка 2007.
Банкноты
[правіць | правіць зыходнік]Банкноты 9 наміналаў:
Аверс: Жамайце (літ.: Žemaitė, Юлія Бенюшэвічуце-Жыманцене; 1845—1921), літоўская пісьменніца. Рэверс: драўляны касцёл Св. Іасафата ў Палушэ (літ.: Palūšė, Аўкштота; 1747—1757) |
|
Аверс: Ёнас Яблонскіс (літ.: Jonas Jablonskis, 1860—1930), літоўскі мовазнавец, «бацька» літоўскай літаратурнай мовы. Рэверс: Скульптура Пятраса Рымшы (літ.: Petras Rimsа, 1881—1961) адлюстроўвае таемныя школы, якія дзейнічалі ў Літве ў перыяд забароны літоўскага друку лацінскім шрыфтам (1864—1904). |
|
Аверс: Сцяпонас Дарус (літ.: Steponas Darius, 1896—1933) і Стасіс Гірэнас (літ.: Stasys Girenas, 1894—1933), літоўскія лётчыкі, якія загінулыя пры трансатлантычным пералёце (1933). Рэверс: Самалёт «Lituanika», фрагменты контураў Амерыкі і Еўропы. |
|
Аверс: Майроніс (літ.: Maironis, уласна Ёнас Мачуліс; 1862—1932), паэт. Рэверс: Статуя Волі - праца скульптара Юозаса Зікараса на фоне Ваеннага музея Вітаўта Вялікага ў Каўнасе. |
|
Аверс: Ёнас Басанавічус (літ.: Jonas Basanavicius, 1851—1927), навуковец і палітык, патрыярх літоўскага нацыянальнага адраджэння. Рэверс: Кафедральны сабор Св. Станіслава, званіца і вежа Гедзіміна ў Вільнюсе. |
|
Аверс: Сімонас Даўкантас (літ.: Simonas Daukantas, 1793—1864), гісторык, заснавальнік літоўскай нацыянальнай гістараграфіі. Рэверс: Ансамбль Вільнюскага ўніверсітэта з касцёлам Св. Яна і званіцай. |
|
Аверс: Відунас (літ.: Vydunas, уласна Вільгельм Стараст; 1868—1953), настаўнік, фалькларыст, пісьменнік і філосаф. |
|
Аверс: Вінцас Кудзірка (літ.: Vincas Kudirka, 1858—1899), паэт і кампазітар, аўтар літоўскага нацыянальнага гімна. Рэверс: Звон Волі (У. Кудзірка быў рэдактарам газеты «Звон») на фоне ідэалізаванага літоўскага пейзажа. |
Банкноты друкуюцца за межамі Літвы. Спачатку яны друкаваліся United States Banknote Corporation, пазней брытанскай кампаніяй De La Rue і нямецкай Giesecke & Devrient GmbH.
У 1991 годзе былі выпушчаныя першыя банкноты пасля аднаўлення незалежнасці Літвы. Варта адзначыць, што банкнота ў 50 літаў была выпушчаная з памылкай. На банкноце, намалявана на каньку Кафедральнага Сабора, па цэнтры, статуя Св. Алены. Яна трымае крыж у правай руцэ, як і на самім Саборы ў рэчаіснасці. На банкноце 1991 г Св. Алена трымае крыж у левай руцэ.http://www.banknotes.com/LT49.JPG
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Літоўскія талоны. Першыя грошы незалежнай Літвы. Архівавана 15 ліпеня 2011.
- Манеты краін СНД і Балтыі Архівавана 27 студзеня 2012.