Перайсці да зместу

Макс Верстапен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Макс Верстапен
Грамадзянства
Дата нараджэння 30 верасня 1997(1997-09-30)[1][2] (27 гадоў)
Месца нараджэння
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Макс Верстапен[3] (нідэрл.: Max Verstappen; нар. 30 верасня 1997, Хаселт, Бельгія) — нідэрландскі аўтагоншчык. Пілот каманды «Red Bull Racing» Формулы-1. Трохразовы чэмпіён Формулы-1 (2021, 2022 і 2023 гадоў).

Персанальныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў аўтаспартыўнай сям’і, бацька Ёс у 1994—2003 гадах выступаў у Формуле-1, маці Сафі Кюмпен брала ўдзел у турнірах па картынгу ў юнацкім узросце, а дзядзька Энтані і дзед Пол спаборнічалі ў гонках GT[4].

Хоць маці Верстапена бельгійка, і сам ён нарадзіўся і вырас у Бельгіі, Макс прызнаецца, што больш адчувае сябе галандцам, таму выступае пад нідэрландскай ліцэнзіяй[5].

Верстапен пачаў займацца картынгам у чатыры з паловай гады[6]. Ужо ў 2005 годзе ён стаў срэбным прызёрам у Limburgs Kart Championship у класе Mini Junior, а ў наступным годзе перайшоў у Minimax, у якім стаў чэмпіёнам у шэрагу серый: Rotax Max Challenge Belgium (2006, 2007, 2008), Dutch championship Rotax Max, Rotax Max Challenge Belgium National (2007), BNL Kartins Series (2008), VAS Championship (2009); таксама ў 2008 годзе выйграў Belgian Championship у класе Cadet, а ў 2009 — у класе KF5[7].

У 2010 годзе Макс перайшоў у клас KF3, дзе стаў чэмпіёнам у Bridgestone Cup Europe, WSK Nations Cup і WSK World Series, у 2010 і 2011 — WSK Euro Series. Далей выступаў у KF2, дзе ў 2012 годзе выйграў WSK Master Series, 17° Winter Cup, а ў 2013 — South Garda Winter Cup. Таксама ў 2013 — апошнім сезоне выступаў у картынгу — стаў чэмпіёнам WSK Master Series у класе KZ2, WSK Euro Series у класе KZ1, CIK-FIA World Championship і CIK-FIA European Championship у класе KZ і CIK-FIA European Championship у класе KF0.[7].

Макс у Чэмпіянаце Еўропы Ф-3 у 2014 годзе

У 2014 годзе Верстапен дэбютаваў у серыі з адкрытымі коламі, узяўшы ўдзел у Чэмпіянаце Еўропы Формулы-3 у складзе каманды «Van Amersfoort Racing». За 33 гонкі ён 16 разоў пабываў на подыуме: заняў першае месца ў трэцяй гонцы першага этапу на Хакенхаймрынгу, ва ўсіх гонках на Спа-Франкаршаме і Норысрынгу, у першай гонцы на Нюрбургрынгу, у трэцяй гонцы на трасе Імола і ў першай гонцы другога этапу на Хакенхаймрынгу; усяго набраў 411 ачкоў і стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату[7].

Таксама ў 2014 годзе Макс браў удзел у двух штогадовых спаборніцтвах Формулы-3: Гран-пры Макаа і Формула-3 Мастарс. У Гран-пры Макаа (у камандзе «Van Amersfoort Racing») ён паказаў лепшы круг гонкі і заняў сёмае месца, а ў гонцы Формулы-3 Мастарс (у камандзе «Motopark»), якая насіла сёлета назву Zandvoort Masters[8], узяўшы поўл і паказаўшы лепшы круг, стаў першым[7].

Макс у Формуле-1 у 2015 годзе

У ліпені 2014 года з’явілася паведамленне пра тое, што да Макса сталі выяўляць цікавасць каманды Формулы-1 — «Ферары», «Мак-Ларэн» і «Рэд Бул»[9], а ўжо ў жніўні было афіцыйна абвешчана пра яго ўлучэнне ў склад моладзевай праграмы «Рэд Бул» па запрашэнні Хельмута Марка[10], пасля чаго ён стаў тэст-пілотам у «Тора Роса». Верстапен узяў удзел у вольнай практыцы Гран-пры Японіі 2014 года, тым самым стаўшы наймалодшым пілотам, які прыняў удзел у этапе Формулы-1[11].

Пазней у жніўні 2014 года каманда «Тора Роса» заявіла пра падпісанне кантракта з Максам, па якім ён стаў яе баявым пілотам у сезоне 2015 года[12]. Верстапен дэбютаваў у 17 гадоў, у выніку чаго ўсталяваў новы рэкорд — стаў наймалодшым пілотам у гісторыі Формулы-1[13]. У чатырох гонках сезона ён сышоў, а за 15 астатніх дзевяць разоў фінішаваў у ачковай зоне, усяго набраў 49 ачкоў і заняў 12-е месца ў асабістым заліку[7].

Больш, чым палову сезона, Макс выступаў у Формуле-1, яшчэ не маючы вадзіцельскіх правоў. Ён атрымаў іх толькі ў дзень свайго паўналецця — 30 верасня 2015 года[14].

2016 год Макс Верстапен пачаў у складзе «Scuderia Toro Rosso»[7], але пачынаючы з пятага этапу Чэмпіянату Формулы-1 2016 года Гран-пры Іспаніі выступае за каманду «Red Bull Racing», дзе замяніў Данііла Квята.

Выйграваў чэмпіёнскі тытул у 2021 і 2022 гадах. 7 кастрычніка 2023 года пілот каманды «Рэд Бул» датэрмінова стаў пераможцам агульнага заліку чэмпіянату свету па аўтагонках у класе машын «Формула-1» чарговага сезона.

Зноскі

  1. а б в Driver Database
  2. Max Verstappen // AsMadrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Напісанне паводле аналогій з БЭ у 18 т. — Вермер (Vermeer), Верхарн (Verhaeren) і Антверпен (Antwerpen).
  4. Кто такой Макс Ферстаппен. 10 фактов о самом перспективном гонщике мира (руск.). sports.ru. Праверана 4 апреля 2016.
  5. Geen rijbewijs, wel in de F1. Het Nieuwsblad. Праверана 5 красавіка 2016.
  6. About Max Verstappen (англ.). Scuderia Toro Rosso. Праверана 4 красавіка 2016.(недаступная спасылка)
  7. а б в г д е Max Verstappen | Racing career profile | Driver Database. www.driverdb.com. Праверана 4 красавіка 2016.
  8. Zandvoort Masters 2014 standings | Driver Database. www.driverdb.com. Праверана 4 красавіка 2016.
  9. Топ-команды Ф-1 проявляют интерес к Максу Ферстаппену. www.championat.com. Праверана 4 красавіка 2016.
  10. Max Verstappen per direct opgenomen in opleiding Red Bull (гал.). www.nu.nl. Праверана 4 красавіка 2016.
  11. Max Verstappen: Teenager to drive in practice at Japanese Grand Prix. BBC Sport. Праверана 4 красавіка 2016.
  12. «Торо Россо» объявило о подписании контракта с 16-летним Ферстаппеном на 2015-й. www.championat.com. Праверана 4 красавіка 2016.
  13. Макс Ферстаппен установит новый рекорд. www.f1news.ru. Праверана 4 красавіка 2016.
  14. Road legal at last! Verstappen passes driving test on 18th birthday. Formula 1 - The Official F1 Website. Праверана 5 красавіка 2016.