Малааўцюкоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малааўцюкоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Калінкавіцкі раён
Уключае 3 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Малыя Аўцюкі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 928
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Малааўцюко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска[1]) Малыя Аўцюкі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў Калінкавіцкім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 21 кастрычніка 1968 года ў склад сельсавета з Нахаўскага сельсавета перададзена вёска Глінная Слабада[2], якая ў 1974 годзе перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Васілевіцкага гарсавета Рэчыцкага раёна[3]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Гарочыцкага сельсавета перададзена вёска Есіпава Рудня[4].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1164 чалавекі[5], з іх 96,0 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,0 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 928 чалавек[7].

Зноскі

  1. Решение Калинковичского районного Совета депутатов от 11 февраля 2011 г. № 79 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов Калинковичского района в агрогородки
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231).
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
  4. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня, 25 лютага і 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.