Марцірос Сяргеевіч Сар’ян
Марцірос Сяргеевіч Сар’ян | |
---|---|
арм.: Մարտիրոս Սարյան | |
Дата нараджэння | 16 (28) лютага 1880 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 мая 1972[1][2][…] (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Ghazaros Saryan[d] і Sargis Saryan[d] |
Род дзейнасці | мастак, палітык, ілюстратар |
Жанр | партрэт, пейзаж, нацюрморт, графіка, ілюстрацыя і сцэнаграфія |
Вучоба | |
Уплыў на | Мінас Карапетавіч Авецісян і Gegham Asatryan[d] |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марціро́с Сярге́евіч Сар'я́н (арм.: Մարտիրոս Սարյան; 1880 — 1972) — армянскі і савецкі маляр-пейзажыст, графік і тэатральны мастак[3].
Акадэмік АМ СССР (1947). Народны мастак СССР (1960). Герой Сацыялістычнай Працы (1965). Лаўрэат Ленінскай (1961) і Сталінскай прэміі другой ступені (1941).
Творчасць Сар'яна згуляла вядучую ролю ў станаўленні нацыянальнай школы армянскага савецкага малярства.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Марцірос Сар'ян нарадзіўся 16 (28) лютага 1880 года ў патрыярхальнай армянскай сям'і ў горадзе Нахічэвань-на-Доне («Новы Нахічэвань», цяпер у межах Растова-на-Доне).
У 1895 году скончыў гарадское вучылішча. З 1897 па 1904 гады вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы малярства, разьбярства і дойлідства, у тым ліку ў майстэрнях В. А. Сярова і К. А. Каровіна. У 1901—1904 гадах распачаў падарожжа на гістарычную радзіму, наведаўшы Лоаы, Шырак, Эчміядзін, Ахпат, Санаін, Ерэван і Севан.
У 1900-х гадах браў удзел у выставах мастацкіх аб'яднанняў «Блакітная ружа», «Саюз рускіх мастакоў», «Свет мастацтва», «Чатыры мастацтвы». Моцны ўплыў на стыль Сар'яна зрабіла малярства Поля Гагена і Анры Маціса.
З 1910 па 1913 гады здзейсніў шэраг падарожжаў у Турцыю, Егіпет і Іран. У 1915 годзе Сар'ян прыязджае ў Эчміядзін, каб дапамагаць уцекачам з Турэцкай Арменіі. У 1916 годзе прыязджае ў Тыфліс і жэніцца з Лусік Агаян, дачкой армянскага пісьменніка Г. Агаяна. Тады ж Сар'ян бярэ ўдзел у арганізацыі Таварыства армянскіх мастакоў і «Саюза армянскіх мастакоў». У тым жа годзе ён афармляе выдадзеную В. Брусавым «Анталогію армянскай паэзіі».
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года Сар'ян прыязджае з сям'ёй у Расію. У 1918—1919 гадах М. Сар'ян жыве з сям'ёй у Новай Нахічэвані. Мастак робіцца ініцыятарам стварэння і першым дырэктарам Армянскага краязнаўчага музея ў Растове-на-Доне. Супрацоўнічае з тэатрам «Тэатральная майстэрня».
У 1921 годзе па запрашэнні старшыні Савета народных камісараў Арменіі А. Мяснікяна пераязджае на жыхарства ў Арменію. З гэтых пор ён прысвячае жыццё выяве яе прыроды. У ліку яго прац у гэтыя гады — стварэнне герба Савецкай Арменіі і афармленне заслоны першага армянскага дзяржаўнага тэатра.
У 1926—1928 гадах мастак жыве і працуе ў Парыжы. Большая частка яго прац, выстаўленых у 1928 годзе ў парыжскай галерэі Жэрар, згарэла падчас пажару на караблі пры вяртанні на радзіму.
У 1930-х галоўнай тэмай Сар'яна застаецца прырода Арменіі. Мастак таксама піша шматлікія партрэты («Р. Н. Сіманаў»; «А. Ісаакян»; «Аўтапартрэт з палітрай») і яркія нацюрморты («Восеньскі нацюрморт»). Сар'ян працаваў таксама як кніжны графік («Армянскія народныя казкі», 1930, 1933, 1937) і як тэатральны мастак (дэкарацыі і касцюмы да оперы «Алмаст» А. Спендыярава ў Тэатры оперы і балета ім. Спендыярава, 1938—1939, Ерэван; «Адважны Назар» А. Сцепаняна, «Давыд бек» Тыграняна, «Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа і інш.).
Марцірос Сар'ян згуляў важную ролю ў захаванні царквы Сурб Хач у родным яму Растове-на-Доне, калі ў савецкія гады ўстала пытанне пра яе знос.
Марцірос Сар'ян сканаў 5 мая 1972 у Ерэване. Пахаваны ў пантэоне парка ім. Камітаса.
Дэпутат ВС СССР 2—4-га скліканняў (1946—1958). Дэпутат ВС Армянскай ССР з 1959 года.
Зноскі
- ↑ а б в Сарьян Мартирос Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Martiros Sergeevich Saryan
- ↑ Театральная энциклопедия / П. А. Марков. — М.: Советская энциклопедия, 1965. — Т. 4 (Нежин — Сярев). — Слп. 1152
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скварцова І. М. Сар'ян Мартырос Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 188—189. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Марцірос Сяргеевіч Сар’ян на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 28 лютага
- Нарадзіліся ў 1880 годзе
- Нарадзіліся ў Нахічэвані-на-Доне
- Памерлі 5 мая
- Памерлі ў 1972 годзе
- Памерлі ў Ерэване
- Пахаваныя ў Ерэване
- Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства
- Члены Саюза мастакоў СССР
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Народныя мастакі СССР
- Народныя мастакі Армянскай ССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Арменіі
- Мастакі СССР
- Мастакі-ілюстратары СССР
- Мастакі-ілюстратары Арменіі
- Мастакі-партрэтысты СССР
- Мастакі-пейзажысты СССР
- Мастакі-партрэтысты Арменіі
- Мастакі-пейзажысты Арменіі
- Майстры нацюрморта Расійскай імперыі
- Майстры нацюрморта СССР
- Акварэлісты Расійскай імперыі
- Акварэлісты СССР
- Мастакі-сацрэалісты СССР
- Мастакі-сацрэалісты Арменіі
- Саюз рускіх мастакоў
- Правадзейныя члены Акадэміі мастацтваў СССР
- Пахаваныя ў пантэоне Камітаса
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Армянскай ССР
- Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Армянскай ССР
- Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Арменіі
- Акадэмікі АН Армянскай ССР
- Мастакі рускага авангарда