Мастэрс 1980 (снукер)
Мастэрс 1980 | |
Сезон | 1979/1980 |
---|---|
Тэрміны | 6 — 10 лютага 1980 |
Арэна | «Уэмблі канферэнц-цэнтр» |
Горад | Лондан |
Краіна | Англія |
Спонсар | Benson and Hedges |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £7,000 |
Прызавыя пераможцы | £4,500 |
Мінулы чэмпіён | Пэры Мэнс |
Фінал | |
Пераможца | Тэры Грыфітс |
Фіналіст | Алекс Хігінс |
Лік | 9:5 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 10 |
Колькасць матчаў | 9 |
Колькасць соценных серый | 3 |
Найвышэйшая серыя | 131 (Тэры Грыфітс) |
←1979 ● Мастэрс ● 1981→ |
Мастэрс 1980 (англ.: Masters 1980, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1980 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 6 па 10 лютага 1980 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў шостым розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £7,000, з якіх £4,500 атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 10 гульцоў, 8 з якіх займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Шэсць гульцоў пачыналі турнір адразу са стадыі 1/4 фіналу. Астатнія чацвёра разыгралі дзве астатнія пуцёўкі ў папярэднім раундзе.
Трафей турніру дастаўся дэбютанту Мастэрс валійцу Тэры Грыфітсу, які абыграў у фінальным матчы Алекса Хігінса з лікам 9:5.