Мокіш
Вёска
Мокіш
|
Мо́кіш[1] (трансліт.: Mokiš, руск.: Мокиш) — былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Стралічаўскага сельсавета.
Ліквідавана 21 верасня 2010 года[2].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Мокіш ад назвы балота Мокіш паблізу вёскі. Назва найімаверней балцкага паходжання.
Звязана з літоўскім mokšė «мокрае, вільготнае месца» (ад mokas «густая гразь» з дапамогай пашыральніка -š-)[3], makašyti «брысці па гразі», далей да літоўскага makoti «брысці (праз гразь)», makynė «балаціна», maknus «топкі», латышскага makņa «балаціна, балоцістае месца»[4].
Таго ж паходжання назва бярэзінскай ракі Макоўза (< *Mak-auz-), літоўскія водныя назвы Makys (возера), *Makia (рака), Mak-a-raistis (балота), латышскае Maka.
Па суседстве рэкі з балцкімі назвамі Нароўля, Мытва, Жалонь (за Прыпяццю), Нямыльня (за Дняпром).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сяло Мокіш з пяцю дымамі і млын, паводле тарыфу падымнага падатку Кіеўскага ваяводства 1628 года, трымаў у заставе ад князя Вішнявецкага (Канстанціна?) пан Андрэй Клікашэўскі ды плаціў з іх 17 злотых і 12 грошаў[5]. У дакуменце з допыту казакоў, захопленых у палон пасля бітвы пад Загаллем, датаваным 29 чэрвеня 1649 года, названы Пётр з Мокіша, падданы пана Катарскага[6]. А ў люстрацыі падымнага падатку Оўруцкага павета Кіеўскага ваяводства ад 25 студзеня 1683 года сказана, што вёску Мокіш з 7 дымамі трымаў пан Катарскі[7]. Пад 1687 годам у справе Оўруцкага гродскага суда Мокіш названы сярод паселішчаў, зруйнаваных працяглым пастоем казакоў палкоўніка Войска Запарожскага Паўла Апостала Шчуроўскага. Тады тут было 7 дымоў, 7 казакоў і два кані на пастоі[8]. У дакуменце таго ж суда ад 7 кастрычніка 1715 года сказана, што ў 1708 годзе пан маршалак мазырскі Антоні Аскерка захапіў землі з сенажацямі ва ўрочышчы Тварова, адпісаныя царкве св. Мікалая ў Брагіне яшчэ князямі Вішнявецкімі, а вёскі Глухавічы, Губаровічы, Сцяжарнае, Пучын, Мокіш, Еўлашы, якія належалі да прыходу названай царквы, у ваяводстве Кіеўскім, павеце Оўруцкім размешчаныя, да царквы ў сяле Губаровічы самавольна далучыў[9]. У 1734 годзе Мокіш трымалі ў заставе паны Войны[10]. На 1754 год вёска з 16 дварамі (×6 — каля 96 жыхароў) належала да Брагінскага маёнтка; з яе «do grodu» (Оўруцкага замка) выплачваліся 2 злотыя, 14 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 9 зл., 26 гр.[11] У тым жа годзе маёнтак куплены ў пані Эльжбеты Замойскай, дачкі князя Міхала Сервацыя Вішнявецкага, панам ашмянскім войскім Францішкам Антоніем Ракіцкім. Паводле яўрэйскіх перапісаў 1765, 1778 і 1784 гадоў, у вёсцы Мокіш жылі адпаведна 6, 2 і 3 чалавекі (głowy), якія належалі да Брагінскага кагала[12]. Падобна, Каліеўшчына 1768 года — найбуйнейшае паўстанне за ўсю гісторыю гайдамацтва — паўплывала на колькасць яўрэяў і ў гэтай невялічкай вёсцы.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мокіш апынуўся ў межах Чарнігаўскага намесніцтва, з 1796 г. у складзе адноўленага Рэчыцкага павета спачатку Чарнігаўскай, потым Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 г. Мінскай губерні Расійскай імперыі[13]. На 1795 год вёска Мокіш і фальварак Рудакоў былі ў «закладе у ротмистра Креча», але належалі пану рэчыцкаму падстаросце Ігнацыю Аскерку[14], які годам раней страціў жонку Ізабэлу[15], дачку папярэдняга ўладальніка добраў графа Міхала Адама Ракіцкага. Як сказана ў справе аб дваранстве роду Аскеркаў, у 1798 годзе іх сын Уладзіслаў (у 4 гады?) таксама быў уведзены ў валоданне вёскамі Мокіш, Еўлашы і Варацец[16]. З 1816 года згодна з сямейным пагадненнем уладальніцай маёнтка Мокіш і Бабчын стала Людвіка, дачка Ігнацыя, Аскерка[17]. У 1834 годзе гаспадыняй Рудакоўскага маёнтка з Мокішам, Бабчынам і інш. была ўдава Уладзіслава пані Ядзвіга з Гячэвічаў Аскерчына, якую настаяцель Бабчынскай Крыжаўздзвіжанскай прыходскай царквы І. Нямшэвіч у метрычных запісах хросту дзяцей яе сялян чамусьці называў Еўдакіяй[18]. Паводле інвентару 1844 года Мокіш — вёска з 27 дварамі, 173 жыхарамі і аднайменны фальварак Рудакоўскага маёнтка — былі ўласнасцю непаўналетніх Генрыка Юстына, Аляксандра Юстыніяна і Зофіі Марцэлы Аскеркаў, але знаходзіліся ў арэндзе ў Міхаіла Ігнатавіча Быкава[19]. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] : 1857 г.» засведчана, што 197 жыхароў вёскі Мокіш з’яўляліся прыхаджанамі Бабчынскай Крыжаўздзвіжанскай царквы, 3 мужчыны і 2 жанчыны з ліку жыхароў фальварка былі парафіянамі Астраглядаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі[20].
У парэформенны перыяд — у Мікуліцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Да свайго спачыну ў 1866 годзе маёнткам валодаў Генрык Аскерка, а пасля яго дочкі Марыя і Алена. У 1870 годзе ў Мокішы 101 селянін і 3 аднадворцы. На 1889 год маёнтак Рудакоў з фальваркамі Бабчын і Мокіш (усяго 7162 дзесяціны зямлі) у Мікуліцкай воласці належалі пані Алене (Аскерчанцы) Ваньковіч[21]. У 1897 годзе ў вёсцы 57 двароў, 367 жыхароў. Дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, конны млын. У фальварку 24 жыхары. У 1907—1912 гадах ураджэнец Мокіша селянін Кіпрыян Трафімавіч Ярмольчык быў дэпутатам III Дзяржаўнай думы ад Рэчыцкага павета; сябар «Русской национальной фракции»[22]. На 1909 год у вёсцы Мокіш 70 двароў, 435 жыхароў, у фальварку 1 двор, 10 жыхароў[23]. У 1911 годзе ўладальніца маёнтка А. Ваньковіч.[24].
З 9 мая 1923 года Мокіш у складзе Хойніцкай воласці Гомельскай губерні, з 8 снежня 1926 года цэнтр Мокішскага сельсавета Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акругі, з 30 снежня 1927 года ў складзе Бабчынскага сельсавета тых жа раёна і акругі, з 20 лютага 1938 года ў Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры, з 8 студзеня 1954 года ў Гомельскай вобласці. У 1926 годзе ў вёсцы Мокіш 114 гаспадарак, 664 жыхары. На 15 лістапада 1927 года 713 жыхароў. У 1959 годзе ў Рудакоўскім сельсавеце, 677 жыхароў, у 1970 годзе 574 жыхары.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ «Об упразднении сельских населенных пунктов Хойникского района». Решение Хойникского районного Совета депутатов от 21.09.2010 г. № 25 Архівавана 21 красавіка 2021. (руск.)
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 315—316.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 202.
- ↑ Архив Юго-Западной России. — Киев, 1886. Ч. VII. T. I. С. 394; Źródła dziejowe. T. XX: Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. S. 81
- ↑ Джерела з історії Національно-визвольної війни українського народу 1648—1658 рр. Т. 1 (1648—1649). — Київ, 2012. С. 264, 266
- ↑ АрхивЮЗР. — Киев, 1886. Ч. VII. T. I. С. 489
- ↑ АрхивЮЗР. Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679—1716). — Киев, 1868. С. 153
- ↑ АрхивЮЗР. Ч. 1. Т. 4. Акты об унии и состоянии православной церкви с половины XVII века (1648—1798). — Киев, 1871. С. 378
- ↑ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. — Біла Церква, 2015. С. 287
- ↑ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. — Біла Церква, 2015. С. 190
- ↑ АрхивЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 302, 391, 710
- ↑ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
- ↑ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 73
- ↑ НГАб у Мінску. Ф. 937. Воп. 1. Спр. 60. А. 97
- ↑ НГАБ. Ф. 319. Воп. 2. Спр. 2386. А. 72
- ↑ Słownik geograficzny Krółewstwa Polskiego і innych krajów słowiańskich. — Warszawa, 1888. T. 9. S. 901
- ↑ НГАБ. Ф. 136. Воп. 13. Спр. 536. А. 68
- ↑ НГАБ. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1465. Пра род Аскеркаў гербу Мурдэліо гл.: Гербоўнік беларускай шляхты. — Мінск, 2002. Т. 1. С. 328—334
- ↑ Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381, 722
- ↑ Список зелевладельцев Минской губернии. 1889 г. — Минск, 1889. С. 364
- ↑ Боиович М. М. Члены Государственной Думы. Портреты и биографии / М. М. Боиович, — Москва, 1913
- ↑ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 126
- ↑ Список землевладельцев Минской губернии. 1911 г. — Б. м. С. 4
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 6, 23 — 27, 29, 31 — 35
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005. — 520 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0330-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх