Зорычы (Баранавіцкі раён)
Вёска
Зорычы
|
Зо́рычы[1] (трансліт.: Zoryčy, руск.: Зоричи) (да 1964 г. — Мо́рдычы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 25 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Мордычы на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 42 жыхары, 25 гаспадарак (2005).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы з 1798 года як в. Мордычы. Паводле перапісу 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін, карчма.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1944 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 6 вяскоўцаў.
Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[2].
30 ліпеня 1964 года вёска Мордычы перайменавана ў Зорычы[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе:
- 1897 — 61 двор, 423 жыхары
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Працуе магазін.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
- ↑ Дзяржкартгеацэнтр(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх