Ноланскія амфары
Ноланскія амфары — асобы тып малых, так званых «шыйных амфар».
У сярэднім вышыня ноланскай амфары не перавышала 12 цаляў. Шыя ноланскай амфары была больш высокай і вузкай у параўнанні са звычайнай шыйнай амфарай. Ноланскія амфары мелі ручкі і ножку ў форме дыска.
Ноланскія амфары вырабляліся толькі ў абмежаваны перыяд часу прыкладна паміж 500 і 400 гадамі да н.э. Сваю назву гэты тып ваз атрымаў па паўднёваітальянскім горадзе Нола, паколькі падчас яго раскопак было знойдзена мноства амфар гэтай формы. Пазней Ноланскія амфары былі знойдзены і ў суседнім з Нолай горадзе Капуа. Даследчыкі схіляюцца да высновы, што Ноланскія амфары былі вельмі папулярныя сярод шырокіх пластоў грамадства двух гарадоў. Відавочна, што менавіта гэта форма вазы была вельмі папулярная ў гэтай мясцовасці.
Для першых вазапісцаў чырвонафігурнага стылю, пачынаючы прыкладна з 490 да н.э. выраб Ноланскіх амфар быў адным з паказальных індыкатараў майстэрства.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ноланскія амфары
- Ноланскія амфары