Перайсці да зместу

Нісімкавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нісімкавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чачэрскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Нісімкавічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 1 147
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Нісі́мкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Нісімкавічы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Чачэрскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Валосавіцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. 29 кастрычніка 1934 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рудня-Нісімкавіцкага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 29 кастрычніка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Будзішчанскага сельсавета[1]. 23 лістапада 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Покацкага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёска Бабічы, пасёлкі Іванаўка, Карма, Макаўе, Мікольск, Новазалессе, Новы Мікольск і Пустынькі)[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чачэрскага раёна. У 1974 годзе ў склад Рудня-Барталамееўскага сельсавета перададзены вёскі Будзішча і Высокая Грыва[3]. 7 чэрвеня 1979 года скасаваны пасёлак Карма[4], 13 лістапада 1987 года — пасёлак Ясная Рошча[5]. 14 красавіка 2006 года ў склад сельсавета з Палескага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Валосавічы, Рудня Барталамееўская, Сідаравічы, пасёлкі Дзяржынскі і Перадавік)[6]. У 2208 годзе скасаваны пасёлкі Макаўе, Сычаўка Нісімкавіцкая, Сычаўка Рудніцкая.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1443 чалавекі[7], з іх 98,1 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 0,4 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 1147 чалавек[9].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34.
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 чэрвеня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  5. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 лістапада 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
  6. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 14 апреля 2006 г. № 253 Об изменении границ Полесского и Нисимковичского сельсоветов Чечерского района
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.