Перайсці да зместу

Парослава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Парослава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 52 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208807066
Парослава на карце Беларусі ±
Парослава (Беларусь)
Парослава
Парослава (Брэсцкая вобласць)
Парослава

Паро́слава[1] (трансліт.: Paroslava, руск.: Порослово) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозаўскага сельсавета. Размешчана за 6 км ад Бярозы, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

У 1716 годзе ў складзе войтаўства Блудзенскага Блудзенскага староства.

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе ў Блудзенскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Картузскабярозаўскай воласці.

З 1915 акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Пружанскага павета Палескага ваяводства Польшчы, у Бяроза-Картузскай, з 1932 года ў Сялецкай гмінах.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года ва Углянскім сельсавеце. У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1964 года вёска ў Бярозаўскім сельсавеце[2].

У 1970 годзе ў племсаўгасе «Прамень».

Планіровачна складаецца з просталінейнай, двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Паро́славэ
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).