Перайсці да зместу

Рак ныркі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рак ныркі
Мікрафатаграфія, якая дэманструе найбольш часты тып раку ныркі — светлаклетачны. Афарбоўка гематаксілінам і эазінам.
Мікрафатаграфія, якая дэманструе найбольш часты тып раку ныркі — светлаклетачны. Афарбоўка гематаксілінам і эазінам.
МКХ-10 C64.64.-C65.65.
МКБ-10-КМ C64
МКХ-9 189.0189.0
МКБ-9-КМ 189.0[1][2]
МКЗ-А M8312/3
OMIM 144700
DiseasesDB 11245
MedlinePlus 000516
eMedicine med/2002 
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рак ныркі — утварэнне ракавай пухліны ў нырках. Найчасцей сустракаецца ў мужчын.

8-сантыметровая карцынома, размешчаная ля ніжняга полюсу ныркі

Хвароба прадухіляецца праз ужыванне 1,5 літра вадкасці ў суткі, гародніны, малака і садавіны, змяншэнне палення і спіртовых напояў, занятасці ў дубільнай, лакафарбавай і нафтаперапрацоўчай вытворчасці, ужывання анальгетыкаў, што змяшчаюць анальгін, ацэтылсаліцылавую кіслату (аспірын), кадэін і фенацэтын, як і гіпатэнзіўных сродкаў, што змяшчаюць рэзерпін.

Узнікненню хваробы найбольш спрыяе паленне, уздзеянне азбесту, цыклічных вуглевадародаў, нафтапрадуктаў і нітразлучэнняў на дубільнай, лакафарбавай і нафтаперапрацоўчай вытворчасцях, працяглы прыём анальгетыкаў з фенацэцінам і атлусценне.

Развіццё хваробы суправаджаецца з'яўленнем крыві ў мачы, болю ў жываце і паясніцы, аб'ёмнага ўтварэння ў вобласці жывата. Адзначаецца млявасць, пахудзенне, страта апетыту, павышэнне тэмпературы, малакроўе і гіпертанія, як і дыхавіца, кашаль і боль у касцях[3].

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.
  3. Святлана Барысенка. «Хімія» не шкадуе нырак // Звязда : Газета. — 1 снежня 2012. — № 232 (27347). — С. 5. — ISSN 1990-763x.