Рыва Рувімаўна Рубіна
Рыва Рувімаўна Рубіна | |
---|---|
ідыш: רבֿקה רובין | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 мая 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 сакавіка 1987 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Муж | Меер Майсеевіч Аксельрод |
Дзеці | Алена Меераўна Аксельрод[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, літаратурная крытык |
Мова твораў | ідыш, руская і беларуская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ры́ва (Ры́ўка, Рэвэ́ка) Руві́маўна Ру́біна (ідыш: רבֿקה (ריװקע) רובין — Ры́ўке Ру́бін; 2 (15) траўня 1906, Мінск — 2 сакавіка[1] 1987, Масква) — яўрэйская пісьменніца, перакладчыца, крытык, літаратуразнаўца. Пісала на ідыш, перакладала на рускую мову з ідыша, беларускай, румынскай моў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1930 годзе скончыла Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут (паводле іншых дадзеных — літаратурны факультэт БДУ[2]). Вучылася ў аспірантуры Беларускай акадэміі навук, дацэнт Менскага педагагічнага інстытута, выкладчыца гісторыі яўрэйскай літаратуры.
Друкавацца пачала ў 1930 годзе ў менскіх яўрэйскіх выданнях, з 1931 года выступала і ў беларускім друку.
З 1934 года ў Маскве. Выкладчыца яўрэйскага аддзялення Педагагічнага інстытута. У 1985 годзе чытала лекцыі пра творчасць Шолам-Алейхема і Іцхака Пераца на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У 1930-х ажанілася з мастаком Меерам Аксельродам, з якім пазнаёмілася на паэтычных выступах яго брата Зэліка Аксельрода ў Менску.
Дачка — паэтка Алена Аксельрод.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтарка мастацкіх твораў, крытычных публікацый пра яўрэйскую літаратуру, літаратурных перакладаў. Разглядала тэарэтычныя пытанні нацыянальнай формы літаратуры і творчага метаду пісьменнікаў, творчасць яўрэйскіх пісьменнікаў мінулых пакаленняў (Шолам-Алейхем, Іцхак Перац) і ейных сучаснікаў (Ізі Харык, Леў Квітка, Самуіл Галкін, Зэлік Аксельрод, Залман Вендраў, Эзра Фінінберг, Давід Бергельсон і інш.).
Удзельнічала ў падрыхтоўцы збору твораў Мендэле Мойхер-Сфорыма ў чатырох тамах (1935—1940). У 1943 годзе апублікавала зборнік нарысаў «Ідзішэ фройен» («Яўрэйскія жанчыны»). У 1961 годзе Рубіна ўвайшла ў склад рэдакцыйнай калегіі часопіса «Савеціш геймланд», выйшла з рэдакцыйнай калегіі, калі ў часопісе пачалі друкавацца антыізраільскія матэрыялы. Падрыхтавала да выдання кнігі Залмана Вендрава і Іцхака Пераца. Як рэдактарка і перакладчыца ўдзельнічала ў выданні шасцітомнага збору твораў Шолам-Алейхема на рускай мове (Масква, 1971—1973).
Аўтарка зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Круціцца нітка» (1978), рамана «Вось такі дзень» (1982), у якім паказала падзеі Грамадзянскай вайны і Другой сусветнай у Менску[2].
Шмат перакладала празаічных твораў на рускую мову з беларускай літаратуры (Францішак Багушэвіч, Якуб Колас, Эдуард Самуйлёнак, Іван Шамякін, Іван Грамовіч), а таксама творы маладых яўрэйскіх пісьменнікаў. Асобнымі выданнямі ў ейных перакладах выдадзеныя творы Змітрака Бядулі, Янкі Маўра, Міхася Лынькова, Кузьмы Чорнага[2].
Проза
[правіць | правіць зыходнік]На рускай мове
[правіць | правіць зыходнік]- Рубина, Рива Рувимовна. Шолом-Алейхем (1859—1916): Краткий очерк. — Москва, 1957.
- Рубина, Рива Рувимовна. Вьется нить: Рассказы, повести. (пер. с евр. Р. Рубина). — Москва: Художественная литература, 1978, 1982. — 423 с.
- Рубина, Рива Рувимовна. Вот такой день: Повести, рассказы. — Москва: Советский писатель, 1982. — 327 с.
- Рубина, Рива Рувимовна. Странный день: Повесть, рассказы, этюды (пер. с евр. Р. Рубиной, Е. Аксельрод). — Москва: Советский писатель, 1986. — 446 с. — 30 000 экз.
На ідышы
[правіць | правіць зыходнік]- ריװקע רובינ. ייִצכאָק-לײבוש פּערעצ: 1851—1915. — מאָסקװע: מעלוכע-פארלאג דער עמעס, 1941.
- ריװקע רובין. ייִדישע פרױענ: פארצײכענונגענ. — מאָסקװע: מעלוכע-פארלאג דער עמעס, 1943.
- רבקה רובין. שרײַבער און װערק. — װארשע: פארלאג ייִדיש בוך, 1968.
- ריװקע רובין. עס שפּינט זיך א פאָדעם: דערצײלונגען. — מאָסקװע: סאָװעטסקי פּיסאטעל, 1975.
- ריװקע רובין. אזא מין טאָג: ראָמאן, דערצײלונגען עטיודן. — מאָסקװע: סאָװעטסקי פּיסאטעל, 1982.
Зноскі
- ↑ Паводле дадзеных ЖСК «Советский писатель» Р. Р. Рубіна памерла 03.07.1987.
- ↑ а б в Беларускія пісьменнікі 1995, с. 158.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Багдановіч І. Рубіна Рыва // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. — Т. 5. Пестрак — Сяўрук. — С. 158—159. — 480 с.; іл.. — ISBN 5-85700-168-4.
- Справочник Союза писателей СССР [по состоянию на 01.03.1976] / ред. К. Н. Селихов, сост. В. К. Семёнова. — М.: Советский писатель, 1976. — 766 с. — 10 000 экз.
- Справочник Союза писателей СССР [по состоянию на 01.06.1985] / Ред. К. Н. Селихов; сост.: В. А. Астахова, А. И. Либецкая, Л. И. Цветкова. — М.: Советский писатель, 1986. — 784 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Рыва Рувімаўна Рубіна на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 15 мая
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 2 сакавіка
- Памерлі ў 1987 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Вастракоўскіх могілках
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Эсэісты СССР
- Эсэісты паводле алфавіта
- Перакладчыкі прозы і драматургіі на рускую мову
- Перакладчыкі з румынскай мовы
- Перакладчыкі з беларускай мовы
- Перакладчыкі з ідыш
- Перакладчыкі XX стагоддзя
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя
- Літаратурныя крытыкі СССР
- Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
- Пісьменнікі на ідыш
- Пісьменнікі СССР