Меер Майсеевіч Аксельрод

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Меер Майсеевіч Аксельрод
Дата нараджэння 5 (18) ліпеня 1902
Месца нараджэння
Дата смерці 10 студзеня 1970(1970-01-10)[1][2] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Рыва Рувімаўна Рубіна[d]
Дзеці Алена Меераўна Аксельрод[d]
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр партрэт, пейзаж і графіка
Вучоба
Вядомыя працы Партрэты дзяцей і старых з серыі «Стары Мінск», партрэт дачкі Алены, серыі «У стэпе», «Гета»
Уплыў Уладзімір Андрэевіч Фаворскі
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Ме́ер Майсе́евіч Аксельро́д (5 (18) ліпеня 1902Маладзечна Віленскай губерні — 10 студзеня 1970) — савецкі жывапісец, графік, сцэнограф і педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў традыцыйным хедары. Напачатку Першай сусветнай вайны, пасля выгнання яўрэяў расійскімі ўладамі з прыфрантавой паласы, сям’я Аксельродаў трапіла ў Тамбоў. У 1918 годзе спрабавалі вярнуцца ў Маладзечна, але Маладзена было ўжо за мяжой — у Польшчы[3]. З 1918 года жыў у Мінску, зарабляў рэкламнымі плакатамі для кінатэатраў, скончыў рэальнае вучылішча. Па некаторых звестках, вучыўся ў Юдаля Пэна ў Віцебску да 1-й сусветнай вайны, магчыма і пасля[4], але дачка мастака гэтыя звесткі не падтрымлівае[5]. У 1919—1920 гадах служыў у Чырвонай Арміі, быў чарцёжнікам ва Упраўленні сувязі Заходняга фронта.

У 1921 годзе браў удзел у 1-й Мінскай мастацкай выстаўцы, дзе паказаў 25 сваіх работ. У даваенны час удзельнічаў амаль ва ўсіх рэспубліканскіх выстаўках БССР. У 1920-х гадах вучыўся на графічным факультэце ВМАТЭМАЙС у Уладзіміра Фаворскага, Канстанціна Істоміна[ru], Сяргея Герасімава[ru], Аляксандра Радчанкі[ru]. Затым выкладаў у Вышэйшым мастацка-тэхнічным інстытуце і Тэкстыльным інстытуце (1928—1932). Быў членам таварыства «4 мастацтвы», уступіў у Маскоўскі Саюз мастакоў у 1932 годзе. У 1930—1931 гадах двойчы наведаў сельска-гаспадарчую камуну «Воё Нова» (названа на эсперанта), заснаваную яўрэямі, якія вярнуліся з Палесціны, — назіранні і замалёўкі ў камуне моцна паўплывалі на далейшую творчасць мастака. З 1931 года, разам са шматлікімі вядомымі мастакамі, трапіў пад кампанію барацьбы з фармалізмам, хоць яшчэ ў 1934 годзе яго карціны выстаўляліся ў Францыі. Ганіўся ў савецкай прэсе за песімізм, эскізнасць, дэфармацыі, няскончанасць, экспрэсіянізм і нават блізкасць да Мадзільяні. Вымушаны быў перайсці да ілюстрацыі кніг і працы ў тэатры. У прыватнасці, працаваў у беларускім Дзяржаўным яўрэйскім тэатры, часам і ў Маскоўскім дзяржаўным яўрэйскім тэатры.

У 1941 годзе сям’я Аксельрода эвакуіравана ў Тамбоў, дзе ўжо была і ў час Першай сусветнай вайны. Сам Меер Аксельрод застаўся ў Маскве, спрабуючы даведацца пра лёс арыштаванага брата, паэта Зэліка Аксельрода, і чакаючы прызыву ў армію. Неўзабаве пасля мабілізацыі быў адазваны Сяргеем Эйзенштэйнам для працы ў здымачнай групе фільма «Іван Грозны» у Алма-Аце, па дарозе туды забраў сям’ю з Тамбова. Быў у эвакуацыі ў Алма-Аце ў 1941—1943 годзе, дзе падтрымліваў яўрэйскіх бежанцаў з Польшчы. У 1944 годзе ў Алма-Аце адбылася персанальная выстаўка Аксельрода.

Пасля вайны ўдзельнічаў у групавой выстаўцы ў Маскве на Кавалёвым мосце ў 1966 годзе, там было экспанавана каля 250 карцін. Пасля выстаўкі адразу апынуўся ў бальніцы з-за сэрца. У 1968 годзе адбылася персанальная выстаўка ў Растове-на-Доне. Аксельрод памёр ад нераспазнанага інфаркту ў 1970 годзе, так і не пабачыўшы як выйшаў з друку каталог персанальнай выстаўкі. Мастак пахаваны на яўрэйскай частцы старых Вастракоўскіх могілак у Маскве.

Персанальныя выстаўкі: 1972 (Масква, пасмяротна), 1973 (Ленінград, пасмяротна), 1982 (Масква, пасмяротна). Пасмяротныя выстаўкі ў 1990-я і 2000-я гады ў Маскве, Нью-Ёрку, Лондане, Германіі, Ізраілі. Выстаўка «Меер Аксельрод. Кніжная графіка» у Мінску (7-25.08.2018)[6].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Шматлікія карціны М. Аксельрода прысвечаны сюжэтам з жыцця расійскіх яўрэяў, серыя «Гета» (1968—1969), серыя «У стэпе» — па ўражаннях ад паездкі ў сельскагаспадарчую яўрэйскую камуну ў Крыме ў 1930—1931 гадах. Аўтар серыі карцін «Успаміны пра стары Мінск». Алена Аксельрод, дачка мастака, выдала ў Іерусаліме альбом-манаграфію мастака (1993) і ў Маскве кнігу ўспамінаў і лістоў «Двор на Барыкаднай» (2008). Творчасць Аксельрода высока шанаваў паэт Арсень Таркоўскі: «Гэта выдатны прыклад таго, як выгодна быць сумленным і чыстым чалавекам… Вы бачыце зусім наглядна, якія цудоўныя плады гэта прыносіць, як дорага тое, што робіцца людзьмі такога роду, якія з сапраўдна святой упартасцю, з жалезнай воляй прабіваюцца скрозь усе перашкоды».[7]

Творы Меера Аксельрода захоўваюцца ў Трэццякоўскай галерэі, Рускім музеі, музеі выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Алена Аксельрод з сынам Міхаілам Яхілевічам перад карцінай Меера Аксельрода «Партрэт дачкі з маленькім Мішам»

Брат — паэт Зэлік Аксельрод, расстраляны ў 1941 годзе ва ўзросце 37 гадоў, Зэлік пазнаёміў Меера з прыхільніцай сваёй творчасці яўрэйскай пісьменніцай Рыўкай Рубінай, якая стала жонкай Меера. Іх дачка — паэтка Алена Аксельрод, унук — мастак Міхаіл Яхілевіч. Мастак часта выяўляў сваіх блізкіх на карцінах: жонку, дачку, брата і нават унука.

Меер Аксельрод. Партрэт жонкі ў белым капялюшы.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Bibliothèque nationale de France Meer Moiseevič Akselʹrod // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  3. Судьба Меера Аксельрода в немалой степени отразила судьбу всего российского еврейства с 20-х до 60-х годов XX века
  4. Казовский Г. Художники Витебска. — М .: Имидж, 1996. — (Шедевры еврейского искусства). — ISBN 5-86044-035-9.
  5. Elena Akselrod, tr. Amanda Calvert. Meer Akselrod. Jerusalem, Mesilot, 1993, стр. 9
  6. Выстаўка да 115-годдзя мастака ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы
  7. ХУДОЖНИК МЕИР АКСЕЛЬРОД Григорий Островский, искусствовед

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Elena Akselrod, tr. Amanda Calvert. Meer Akselrod. — Иерус.-Москва: Mesilot, 1993. — 248 с. — ISBN 965-222-514-2.
  • Федоров, Г.А. Меер Аксельрод. — М: Советский художник, 1982. — 135 с. — 20 000 экз.
  • Общая тетрадь : три поколения семьи Аксельрод : [живопись. графика, стихи : каталог: Москва, ГМИИ им. А. С. Пушкина, 1 - 26 февраля 2006]. Комплект из 2 книг ( Кн. 1: Меер Аксельрод. Графика, Зелик Аксельрод. Стихи. - 125 с. : ил., цв. ил., портр.; Кн. 2: Михаил Яхилевич. Живопись. Елена Аксельрод. Стихи. - 121 с. : ил., цв. ил., портр.) / сост. Оксана Печерская, Анна Гершович. — Иерусалим ; Москва: 2W-publishing, 2006. — 1 000 экз. — ISBN 965-90275-2-4.
  • Елена Аксельрод. Двор на Баррикадной. — М.: Новое литературное обозрение, 2008. — 608 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-5-86793-596-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]