Рыгор Маркавіч Трухноў
Рыгор Маркавіч Трухноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 (15) кастрычніка 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лістапада 1986 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Навуковая сфера | гісторыя і Германістыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Рыгор Маркавіч Трухно́ў[1] (15 кастрычніка 1908 — 26 лістапада 1986) — гісторык, доктар гістарычных навук (1966), прафесар (1967), Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР (1982).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Шамкі Барысаўскага павета Мінскай губерні (зараз у Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1929 годзе скончыў савецкую партыйную школу і да 1931 года выкладаў гісторыю на рабфаку ў горадзе Дуброўна[2]. У 1934 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут (сацяльна-эканамічны факультэт[2]) і ў 1934—1938 гадах выкладаў гісторыю і геаграфію ў Барысаве. У 1941 годзе скончыў аспірантуру пры кафедры новай гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У ліпені—кастрычніку 1941 года працаваў выкладчыкам новай гісторыі Узбекскага дзяржаўнага ўніверсітэта[2]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1941 года. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Стэпавым, Данскім, 1-м Беларускім франтах. Удзельнік Сталінградскай бітвы. Дэмабілізаваны ў 1946 годзе ў званні гвардыі капітана. З 1946 года Р. М. Трухноў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, прафесар кафедры новай і навейшай гісторыі гістарычнага факультэта. У 1948 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Германская імперыялістычная палітыка на Балканах у перыяд першай Балканскай вайны 1912—1913 гг.»[3], у 1964 годзе — доктарскую на тэму «Рэвалюцыйны ўздым у Германіі (з 1918 года да пачатку Рурскай акупацыі 1923 году)»[3].
Памёр 26 лістапада 1986 года.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы Р. М. Трухнова па пытаннях гісторыі Германіі і савецка-германскіх адносінах першай паловы XX стагоддзя, гісторыі міжнародных адносін і рабочага руху.
Сярод апублікаванага:
- Германский вопрос на Лондонской репарационной конференции (16 июля — 16 августа 1924 г.). — Мн., 1959.
- Классовая борьба в Германии в 1922—1923 гг. — Мн., 1969.
- Рапалло в действии: Из истории советско-германских отношений (1926—1929 гг.) — Мн., 1982.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- 2 ордэны Чырвонай Зоркі (1943, 1944)
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені (1945)
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1945)
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945)
- Медаль «За вызваленне Варшавы»
- Медаль «За ўзяцце Берліна»
- Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР (1982).
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.
- ↑ а б в З АЎТАБІЯГРАФІІ ПРАФЕСАРА БДУ Г. М. ТРУХНОВА // Архіў БДУ. Ф. 205. Воп. 10. Спр. 328. Л. 4. Машынапіс.
- ↑ а б Рыгор Маркавіч Трухноў (02.10.1908—26.11.1986) Архівавана 3 снежня 2022. // Гістарычны факультэт БДУ
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бараноўскі П. М. Трухноў Рыгор Маркавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 540. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Пётр Бараноўскі. Трухноў Рыгор Маркавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 525.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Трухноў, Рыгор Маркавіч (доктар гістарычных навук; 1908—1986) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Рыгор Маркавіч Трухноў (02.10.1908—26.11.1986) Архівавана 3 снежня 2022. // Гістарычны факультэт БДУ
- З АЎТАБІЯГРАФІІ ПРАФЕСАРА БДУ Г. М. ТРУХНОВА // Архіў БДУ. Ф. 205. Воп. 10. Спр. 328. Л. 4. Машынапіс.
- Трухнов Григорий Маркович // Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны(недаступная спасылка) (руск.)
- Трухнов Григорий Маркович // Министерство обороны Российской Федерации. Портал «Память народа» (руск.)
- Праект «Подвиг народа» (руск.)
- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце
- Памерлі 26 лістапада
- Памерлі ў 1986 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі Самаркандскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Дактары гістарычных навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Крупскім раёне
- Гісторыкі СССР
- Германісты
- Педагогі СССР
- Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
- Афіцэры СССР
- Гісторыкі XX стагоддзя
- Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР
- Удзельнікі Сталінградскай бітвы