Рыгор Пятровіч Гельмерсен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Пятровіч Гельмерсен
ням.: Georg von Helmersen
Дата нараджэння 29 верасня 1803(1803-09-29) ці 11 кастрычніка 1803(1803-10-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лютага 1885(1885-02-03) (81 год) ці 15 лютага 1885(1885-02-15) (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Peter Helmersen[d]
Маці Q124838075?
Дзеці Wilhelm Helmersen[d] і Q124823608?
Род дзейнасці геолаг, падарожнік-даследчык, географ, картограф, прафесар, палеантолаг
Навуковая сфера геалогія
Месца працы Пецярбургскі горны інстытут
Імператарскі геалагічны камітэт
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыгор Пятровіч Гельмерсе́н (пры нараджэнні Георг фон Гельмерсен, ням.: Georg von Helmersen; 29 верасня 1803, Дукерсгоф  (эст.), паблізу Дэрпта, Эстляндская губерня — 3 лютага 1885, Санкт-Пецярбург) — заснавальнік рускай школы геалагічнай картаграфіі, генерал-лейтэнант інжынернага корпуса, горны інжынер, дырэктар Горнага інстытута (1856—1872), ардынарны акадэмік Імператарскай Пецярбургскай акадэміі навук  (руск.) з 1850 года[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і ліфляндскага барона на рускай службе фон Гельмерсена. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Санкт-Пецярбургу ў Галоўным нямецкім вучылішчы св. Пятра (1808—1811). Затым вучыўся ў пансіёне Муральта.

У 1825 годзе скончыў Дэрпцкі ўніверсітэт са ступенню кандыдата[2]. У 1826—1830 гадах быў на службе ў Міністэрстве фінансаў Расійскай імперыі. У 1830 годзе быў камандзіраваны за мяжу, дзе да канца 1832 года займаўся вывучэннем геалогіі і горнай справы ў Берліне, Гайдэльбергу, Боне і Фрайбергу, а таксама наведаў горную частку Германіі, Аўстрыі і Паўночнай Італіі. Па вяртанні ў Расію ў 1834 быў годзе залічаны ў Корпус горных інжынераў, а праз некалькі месяцаў Гельмерсен быў камандзіраваны на Урал.

У 1835—1838 гадах вучыўся ў Пецярбургскім горным інстытуце, пасля заканчэння якога быў прызначаны прафесарам кафедры геалогіі[2].

З гэтага часу пачынаецца бесперапынны шэраг яго падарожжаў з мэтай даследавання геалагічнай будовы і карысных выкапняў Расіі і замежжа. Да гэтага ж часу адносіцца пачатак яго выкладчыцкай дзейнасці. У 1841 годзе Гельмерсен стварыў першую геалагічную карту еўрапейскай часткі Расіі — «Генеральную карту горных фармацый Еўрапейскай Расіі»[2]. У 1842 годзе Гельмерсен вызначаны кансерватарам Геалагічнага музея Акадэміі навук.

У 1843 годзе яму была прысуджана Дзямідаўская прэмія  (руск.) Акадэміі Навук за складанне першай геалагічнай карты Еўрапейскай часткі Расійскай імперыі.

У 1844 годзе быў абраны ад'юнктам па кафедры геадэзіі і палеанталогіі, у 1847 годзе абраны экстраардынарным, а ў 1850 годзе ардынарным акадэмікам Пецярбургскай акадэміі навук.

У 1850 годзе праводзіў геалагічныя даследаванні на поўначы Беларусі, вызначыў заляганне дылювіяльнай (водна-ледавіковай) марэннай цэглы на дэвонскіх вапняках у даліне Заходняй Дзвіны. Халмісты рэльеф Віцебскага ўзвышша звязваў з «высокім дэвонскім полем» гэтага раёна[2].

У 1856—1872 гадах — дырэктар Горнага інстытута.

У 1865 годзе за складанне ўдакладненай, поўнай геалагічнай карты Еўрапейскай часткі Расійскай імперыі Р. П. Гельмерсену быў уручаны Залаты Канстанцінаўскі медаль — вышэйшая ўзнагарода Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства.

У 1873 годзе апісаў геалагічныя агаленні каля Гродна (в. Прынёманская), валунова-галечныя кангламераты, вызначыў антрапагенавы ўзрост выкапневага торфу[2].

У 1882 годзе Гельмерсен быў прызначаны дырэктарам Імператарскага Геалагічнага камітэта, у арганізацыі якога ён прымаў самы актыўны ўдзел[2].

На працягу 60-ці гадоў сваёй навуковай і педагагічнай дзейнасці Гельмерсен прымаў удзел у вывучэнні Урала, Алтая і горных раёнаў Кіргізіі. Яго імя звязана з вывучэннем каменнавугальных радовішчаў Маскоўскага, Данецкага і Дамброўскага  (руск.) басейнаў, тарфянікаў Курляндскай губерні, буравугальных радовішчаў Кіеўскай, Херсонскай, Гродзенскай губерняў, радовішчаў жалезных і медных руд Падмаскоўя, Данецкага басейна, Аланецкай і Санкт-Пецярбургскай губерняў, саляных азёр, гразевых вулканаў і нафтавых радовішчаў Таманскага і Керчанскага паўвостраваў, радовішчаў бурштыну на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, Пскоўскага возера і ракі Нарвы.

Дзякуючы яго даследаванням была адкрыта першая ў Санкт-Пецярбургу артэзіянская свідравіна  (руск.).

Гельмерсен з’яўляўся ганаровым членам шматлікіх расійскіх універсітэтаў і замежных навуковых супольнасцяў уключаючы Лонданскае, Венскае, Берлінскае  (руск.) геаграфічныя таварыствы  (руск.) (16 расійскіх і 9 замежных).

У гонар 50-гадовага юбілею яго навуковай дзейнасці была заснаваная прэмія Акадэміі Навук імя Р. П. Гельмерсена, якая ўручаецца за выбітны ўнёсак у развіццё геалогіі, а сам Р. П. Гельмерсен быў узнагароджаны Ордэнам святога Аляксандра Неўскага.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

Поўны пералік навуковых прац Р. П. Гельмерсена апублікаваны ў «Горном журнале  (руск.)» (1878 г., т. 2), «Записках Минералогического общества» (2 сер., т. XIV, арт. А. І. Кепена), у «Известиях Геологического комитета» (1885 г., № 3), лік якіх перавышае 130.

Асноўныя навуковыя працы
  • «Reise nach dem Ural und Kirgisensteppe in den Jahren 1833 — 34» (СПб., «Baer und Helmers. Beitr. zur Kenntniss des Russisch. Reichs», в. 5 и 6);
  • «Reise nach dem Altai im Jahre 1834» (там жа, в. 14); «Aulosteges variabilis, новый род моллюсков» («Горный журнал», т. 1, 1849);
  • «Опыты над теплопроводностью некоторых горно-каменных пород» (там жа, 1851);
  • «Die Salzseen Bessarabiens und Einbruch des Schwarzen Meeres in dieselben» (1854, «Bull de l'Acad. etc.», т. XVII);
  • «Геогностическое исследование девонской полосы Средней России от реки Зап. Двины до Воронежа» (1856, «Зап. Геогр. общ.», кн. XI);
  • «О медленном поднятии берегов Балтийского моря и действии на них волн и льда» («Г. Ж.», 1857, т. l);
  • «Geognost. Bemerkungen auf eine Reise in Schweden und Norwegen» (1858, «Mem. de l'Acad.», т. VII);
  • «Об артезианских колодцах вообще и в России в особенности» («Месяцеслов», 1861);
  • «О геогностическом горизонте и относительной древности каменного угля в подмосковном крае» («Г. Ж.», 1861, № 2);
  • «Der Peipussee und die obere Narova» (1864, в «Baer und Helm. Beitr. etc.», в. 24);
  • «Донецкий каменноугольный кряж и его будущность» («Г. Ж.», 1865, т. 1);
  • «О геологических исследованиях на Урале в 1865 г.» (там же, 1866, т. IV);
  • «Das Vorkommen und die Entstehung der Riesenkessel in Finnland» (СПб., 1867);
  • «Studien über die Wanderblocke und die Diluvialgebilde Russlands» («Mem. de l'Acad.», т. XIV и XXX);
  • «Geologische und physico-geogr. Beobachtungen in Olonezer Bergrevier» («Baer. und Helm. Beitr. etc.», 1882).

Зноскі

  1. Гельмерсен Григорий Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б в г д е ё Гельмерсен Григорий Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 143—144. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]