Перайсці да зместу

Сабакі Эўропы (раман)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сабакі Эўропы
Аўтар Альгерд Бахарэвіч
Жанр раман
Мова арыгінала беларуская (тарашкевіца)
Выдавецтва Логвінаў
Выпуск 2017
Старонак 896
ISBN 9786098213218
Папярэдняя Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры
Наступная Мае дзевяностыя

«Саба́кі Эўро́пы» — раман Альгерда Бахарэвіча, упершыню выдадзены ў 2017 годзе ў выдавецтве Логвінаў.

Раман складаецца з шасці вялікіх гісторый, сплеценых у адну. Апавядаецца пра вёску Белыя Росы-13, якая знаходзіцца на тэрыторыі Расейскага Райху, і штучную таемную мову бальбута. Частка прысвечаная беларускай шаптусе, якую выпраўляюць на далёкую выспу, дзе будуецца ідэальная краіна Крыўя. Таксама ў рамане вядзецца пра пасланне, якое закапалі ў лесе вучні звычайнай сярэдняй школы, і труп невядомага, які знаходзяць у 2049 годзе ў танным берлінскім гатэлі.

Забарона рэжымам Лукашэнкі

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля пачатку палітычнага крызісу 2020 года ў Беларусі рэжым Лукашэнкі распачаў наступ супраць беларускай культуры.

У канцы 2020 года выдавецтва «Янушкевіч» падрыхтавала другое выданне рамана, пазней надрукаванае ў Літве. У красавіку 2021 года Мінская рэгіянальная мытня адабрала ў выдавецтва «Янушкевіч» на экспертызу наклад кнігі «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча. Эксперты Мінскай абласной экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі месяц вывучалі раман на прадмет экстрэмізму, пасля чаго працягнулі вывучэнне на 20 дзён «з прычыны складанасці даследавання». Па заканчэнні ўсіх тэрмінаў ацэнка не была аб’яўленая[1].

16 траўня 2022 года выдавецтва «Янушкевіч» адкрыла ўласную кнігарню «Кнігаўка» ў Мінску, той жа дзень сілавікі рэжыму Лукашэнкі зладзілі ў ёй ператрус і арыштавалі супрацоўнікаў[1]. Пазней стала вядома, што 17 траўня, адразу пасля пагрому кнігарні, раман «Сабакі Эўропы» быў унесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў паводле рашэння суда Мінскага раёна[2][3]. Пры гэтым невядома, якая менавіта рэдакцыя і на якой мове ўнесеная ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, афіцыйна інфармацыйная прадукцыя падпісаная як «Книга „Сабаки Эуропы“ авторства Альгерда Бахарэвича», што паводле назвы не адпавядае ніводнай з існуючых рэдакцый кнігі[4]. «Сабакі Эўропы» сталі першай беларускай мастацкай кнігай, прызнанай рэжымам Лукашэнкі экстрэмісцкай[3].

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • У 2019 годзе ў выдавецтве «Время» выйшаў рускамоўны аўтарскі пераклад рамана[5].
  • У 2018 годзе кніга заняла 2 месца Прэміі Гедройца, што паслужыла прычынай заснавання альтэрнатыўнай Чытацкай прэміі для рамана «Сабакі Эўропы». На платформе Talaka.org распачаўся збор грошай. За месяц планавалі сабраць 3000 рублёў, за ўнёскі ад 5 рублёў абяцалі запрашэнне на «бесцырымоннае ўручэнне» і «Дыплом Вялікага Аматара» або «Вялікай Аматаркі» кнігі, напісаны на бальбуце — мове, выдуманай Бахарэвічам для «Сабак Эўропы». Збор грошай вёўся ад імя перакладчыцы Ганны Янкуты. Сам Бахарэвіч заявіў, што не мае ніякага дачынення да кампаніі[6].
  • Беларускі Свабодны тэатр у ліпені 2019 года анансаваў хуткую прэм’еру спектакля паводле рамана[7]. У Мінску беларуская прэм’ера адбылася ўвесну 2020 года, а сусветная прэм’ера ў Лондане — увесну 2022 года[8]. Паказы спэктакля прайшлі таксама ў Парыжы (тэатр "Адэон"), Бэрліне (Нямецкі тэатр), Люксэмбургу і Адэляідзе.
  • 17 чэрвеня 2022 года незалежная тэатральная група «Купалаўцы» прадставіла спектакль «Гусі-людзі-лебедзі» (рэж. Аляксандр Гарцуеў) паводле адной з часткай рамана «Сабакі Эўропы». Прэм’ера адбылася ў Тэатры Юльша Астрэвы (Люблін, Польшча)[9][10].
  • У 2024 годзе ў выдавецтве «Воланд & Квіст» выйшаў нямецкі пераклад рамана[11].
  • У жніўні 2024 года за перастварэнне «Сабак Эўропы» немецкі перакладчык Томас Вайлер узнагароджаны літаратурнай прэміяй Паўля Цэляна.
  • Лаўрэат прэміі «Кніга году — 2017», абвешчанай Беларускім ПЭН-цэнтрам[12].
  • У 2018 годзе Альгерд Бахарэвіч з раманам «Сабакі Эўропы» атрымаў 2 месца Прэміі Гедройца[13].
  • У 2019 годзе рускамоўны пераклад рамана ўвайшоў у кароткі спіс расійскай літаратурнай прэміі «Большая книга»[14].
  • Прэмія Паўля Цэляна за найлепшы пераклад на нямецкую мову твораў сусветнай літаратуры (2024).
  1. а б Анна Колмач. Гарри Поттер и «фашистская клоака». Как власти ищут экстремизм на книжных полках (руск.)(недаступная спасылка). mediazona.by (17 мая 2022).
  2. Роман Бахаревича «Собаки Европы» внесли в список экстремистских материалов (руск.). zerkalo.io (23 мая 2022).
  3. а б Художественную книгу белорусского писателя впервые назвали экстремистской. Рассказываем, о чем она и где ее купить (руск.). zerkalo.io (24 мая 2022).
  4. Республиканский список экстремистских материалов (руск.)(недаступная спасылка). Министерство информации Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2022.
  5. "Раман Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» выйшаў па-руску". Наша Ніва. 13 мая 2019.
  6. "Чытачы пачалі збор грошай на прэмію Бахарэвічу за «Сабакаў Эўропы»". Радыё Свабода. 17 кастрычніка 2018.
  7. ""Сабакі Эўропы" Свабоднага тэатра - як гэта будзе і дзе пабачыць?". Еўрарадыё. 5 ліпеня 2019.
  8. Сусьветная прэм’ера спэктакля «Сабакі Эўропы» ў Лёндане. Ужывую (бел. (тар.)). svaboda.org (11 сакавіка 2022).
  9. «Гусі-людзі-лебедзі». Вольныя «Купалаўцы» ў Любліне даюць прэм’еру паводле твора Альгерда Бахарэвіча . reform.by (16 чэрвеня 2022).
  10. «Купалаўцы» паставілі спектакль па «экстрэмісцкім» рамане . polskieradio.pl (14 чэрвеня 2022).
  11. Europas Hunde | Voland & Quist (ням.). Праверана 9 студзеня 2024.
  12. "«Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча — Кніга году 2017". Радыё Свабода. 31 мая 2018.
  13. "Прэмія Гедройца". Беларускі ПЭН-цэнтр.
  14. "Роман Бахаревича «Собаки Европы» — в шорт-листе престижной российской премии". TUT.by. 6 чэрвеня 2019. Архівавана з арыгінала 22 студзеня 2021. Праверана 5 жніўня 2019.