Самоа
| |||||
Дэвіз: «Fa'avae i le Atua Samoa» | |||||
Гімн: «The Banner of Freedom» | |||||
Дата незалежнасці | 1 студзеня 1962 (ад Новай Зеландыі) | ||||
Афіцыйная мова | самаанская, англійская | ||||
Сталіца | Апія | ||||
Найбуйнейшы горад | Апія | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
О ле Ао О ле Мало Прэм’ер-міністр |
Туіатуа Тупуа Тамасесэ Эфі Наомі Матаафа | ||||
Дзярж. рэлігія | Хрысціянства | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
166-я ў свеце 2935 км² 0,3 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2008) • Шчыльнасць |
188 540 чал. (189-я) 76 чал./км² | ||||
Валюта | Тала (WST) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ws | ||||
Код ISO (Alpha-2) | WS | ||||
Код ISO (Alpha-3) | WSM | ||||
Код МАК | SAM | ||||
Тэлефонны код | +685 | ||||
Часавыя паясы | -11 |
Само́а (Samoa). Афіцыйная назва — Незалежная Дзяржава Самоа. Плошча — 2,8 тыс. км. кв. Насельніцтва — 170 тыс. чал. (1998 г.). Афіцыйныя мовы — самаанская, англійская.
Астраўная краіна ў Акіяніі, якая займае заходнюю частку астравоў Самоа (астатнюю частку архіпелагу займае Амерыканскае Самоа). Сталіца краіны — горад Апія. Да 1997 года краіна мела назву Заходняе Cамоа.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Астравы вулканічнага паходжання, гарыстыя (вышыня да 1885 м, востраў Саваі). Шмат патухлых вулканаў, на востраве Саваі дзеючы вулкан Матавану. Берагі ў многіх месцах акаймаваны каралавымі рыфамі. Клімат субэкватарыяльны і трапічны пасатны, вільготны. Сярэднемесячныя тэмпературы 25—27 °С. Ападкаў 2000—3000 мм, на вяршынях гор да 7000 мм; частыя ўраганы. Шмат горных рэчак і ручаёў. Густыя вільготныя трапічныя лясы з каштоўнымі пародамі дрэў займаюць 47 % тэрыторыі. Мора багатае рыбай. Нацыянальны парк Оле-Пупу-Пуэ на востраве Уполу.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 28.9.1961 — 114 427 чал.[2]
- 21.10.1966 — 131 377 чал.[2]
- 3.10.1971 — 146 627 чал.[2]
- 3.10.1976 — 151 983 чал.[2]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Океания: Справочник (руск.). — М.: Наука. Главная редакция восточной литературы, 1982. — С. 172—194. — 381 с. — 15 000 экз.