Перайсці да зместу

Сегянеўшчына (Брэсцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Сегянеўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 20 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
225044
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212820071
Сегянеўшчына на карце Беларусі ±
Сегянеўшчына (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Сегянеўшчына (Брэсцкі раён)
Сегянеўшчына (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Сегянеўшчына (Брэсцкі раён)

Сегяне́ўшчына[2] (трансліт.: Siehianieŭščyna, руск.: Сегеневщина) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчана за 30 кіламетраў на паўночны захад ад Брэста, 6 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.

У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1863 годзе ўладальнікам маёнтка быў Г. Гажыц. За ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў паводле царскага ўказа ён быў вымушаны прадаць свой маёнтак у двухгадовы тэрмін, а сам высланы з краю. У 1890 годзе маёнткам валодала М. Гажыч. У 1905 годзе 75 жыхароў, у Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1939 годзе ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 3 вяскоўцы.

Да 20 мая 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Воўчынскага сельсавета[3], да 18 кастрычніка 1982 года — у склад Малазводскага сельсавета Камянецкага раёна[4].

  • 19 гаспадарак, 33 жыхары (2005)
  • 16 двароў, 70 жыхароў (1921)
  • 24 двары, 106 жыхароў (1940)
  • 26 гаспадарак, 64 жыхары (1997)

Зноскі

  1. https://map.nca.by
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 33 (1731).
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.