Перайсці да зместу

Чонкаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сеўрукоўскі сельсавет)
Чонкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гомельскі раён
Уключае 3 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Чонкі
Дата ўтварэння 30 снежня 1927
Насельніцтва (2019) 4 733
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Чо́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Чонкі.

Утвораны 30 снежня 1927 года як Сеўрукоўскі сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР, у склад сельсавета ўключана тэрыторыя скасаванага Хутарскага сельсавета. Цэнтр — вёска Сеўрукі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 25 чэрвеня 1963 года ў гарадскую мяжу Гомеля ўключаны пасёлкі Масцішча і Хутар[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Сеўрукоўскага сельсавета 4 населеныя пункты[2]. 28 красавіка 1988 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Чонкі, сельсавет перайменаваны ў Чонкаўскі[3]. 17 мая 2007 года ў склад Гомеля ўключаны пасёлак Хутар[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3397 чалавек[5], з іх 86,9 % — беларусы, 8,5 % — рускія, 3,0 % — украінцы, 0,5 % — азербайджанцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 4733 чалавекі[7].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Гомеля населеных пунктаў Паўлава Давыдаўскага сельсавета, Масцішча і Хутар Сеўрукоўскага сельсавета Гомельскага раёна ад 25 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 21 (1021).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 80. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 28 красавіка 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 16 (1930).
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 17 мая 2007 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства города Гомеля и Гомельского района
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.