Скокі
Вёска
Скокі
| ||||||||||||||||||||||||
Ско́кі[1] (трансліт.: Skoki, руск.: Скоки) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчаны за 10 км на поўнач ад Брэста, за 6 км ад прыпыначнага пункта Скокі, на беразе р. Лясная.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Паводле пісьмовых крыніц Скокі вядомы з 16 ст. як сяло ў Берасцейскім павеце ВКЛ, на дарозе Брэст — Воўчын. У метрыцы караля Жыгімонта II Аўгуста пазначана пад 1566 г. як сяло з 10 валокамі зямлі — уладанне М. С. Скокаўскай. З 1583 года належала зямяніну Чыжэўскаму, у 17 ст. — Нямцэвічам, з 1682 года — пану Ф. Барскаму, які меў тут 6 валок зямлі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/08/Skoki%2C_Niamcevi%C4%8D._%D0%A1%D0%BA%D0%BE%D0%BA%D1%96%2C_%D0%9D%D1%8F%D0%BC%D1%86%D1%8D%D0%B2%D1%96%D1%87_%28N._Orda%2C_1861-77%29.jpg/220px-Skoki%2C_Niamcevi%C4%8D._%D0%A1%D0%BA%D0%BE%D0%BA%D1%96%2C_%D0%9D%D1%8F%D0%BC%D1%86%D1%8D%D0%B2%D1%96%D1%87_%28N._Orda%2C_1861-77%29.jpg)
У 1770-я гады ў цэнтры вёскі пабудаваны двухпавярховы мураваны палац. У ансамбль уваходзіў і ўзведзены ў 1776 годзе касцёл, які ў 1864 годзе ператвораны ў праваслаўны храм (разбураны ў Першую сусветную вайну). У цэнтры сядзібна-паркавага комплексу Нямцэвічаў размяшчаўся двухпавярховы гаспадарскі дом, побач з ім — гаспадарчыя пабудовы і драўляны касцёл-пахавальня.
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, вёска ў Брэсцкім павеце Слонімскай, з 1797 года — Літоўскай, з 1801 года — Гродзенскай губерні. У 1796 годзе М. Нямцэвічам пабудавана мураваная царква са званіцай. У 1868 годзе сяло у Матыкальскай воласці, меўся млын. У 1890 годзе цэнтр маёнтка, якім валодаў І. У. Нямцэвіч; конезавод, школа граматы.
Згодна з умовамі Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павету Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 1940 года вёска ў Цюхінскім с/с. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 16 вяскоўцаў.
У лютым 1949 года арганізаваны першы калкаг «XIX з'езд КП(б)Б», у які аб'яднаны 56 гаспадарак. З верасня 1959 года вёска ў Матыкальскім с/с.
22 лютага 1992 года рашэннем агульнага сходу калгаснікаў на базе калгаса ўтворана сельскагаспадарчае таварыства «Лясное».
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
Сярэдняя школа, клуб, крама, сельская бібліятэка, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 185 сялянскіх душ (1868)
- 23 двары, 143 жыхары (1886)
- 43 двары, 313 жыхароў (1897)
- 356 жыхароў у вёсцы і 102 жыхара ў маёнтку (1905)
- 27 двароў, 159 жыхароў (1921)
- 82 двары, 297 жыхароў (1940)
- 272 жыхары (1970)
- 138 гаспадарак, 653 жыхары (1997)
- 231 гаспадарка, 674 жыхары (2005)
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1f/%D0%A7%D0%B0%D1%81%D0%BE%D0%B2%D0%BD%D1%8F_%D1%81%D0%B2._%D0%A0%D0%B0%D1%84%D0%B0%D0%B8%D0%BB%D0%B0_%28%D0%A1%D0%BA%D0%BE%D0%BA%D0%B8%29.jpg/220px-%D0%A7%D0%B0%D1%81%D0%BE%D0%B2%D0%BD%D1%8F_%D1%81%D0%B2._%D0%A0%D0%B0%D1%84%D0%B0%D0%B8%D0%BB%D0%B0_%28%D0%A1%D0%BA%D0%BE%D0%BA%D0%B8%29.jpg)
- Мемарыяльная калона (XVIII стагоддзе) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000111
- Сядзібна-паркавы комплекс Нямцэвічаў (1770-я) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000110
- Брацкая магіла (1944) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000112
Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]
- Капліца Прападобнай Марыі Егіпецкай
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f0/Skoki%2C_Unieba%C5%ADzia%C4%87cia._%D0%A1%D0%BA%D0%BE%D0%BA%D1%96%2C_%D0%A3%D0%BD%D0%B5%D0%B1%D0%B0%D1%9E%D0%B7%D1%8F%D1%86%D1%8C%D1%86%D1%8F_%281930-39%29.jpg/220px-Skoki%2C_Unieba%C5%ADzia%C4%87cia._%D0%A1%D0%BA%D0%BE%D0%BA%D1%96%2C_%D0%A3%D0%BD%D0%B5%D0%B1%D0%B0%D1%9E%D0%B7%D1%8F%D1%86%D1%8C%D1%86%D1%8F_%281930-39%29.jpg)
- Касцёл (1850). Разбураны ў Першую сусветную вайну.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Юльян Нямцэвіч — пісьменнік, палітычны дзеяч, гісторык.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Скокі
- Скокі на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- в. Скокі на Radzima.org