Перайсці да зместу

Скрыгалаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Скрыгалаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мазырскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Скрыгалаў
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 035
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Скрыга́лаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2018 г. вёска[1]) Скрыгалаў.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Скрыгалава. З 5 кастрычніка 1926 года ў Слабадскім раёне, з 4 жніўня 1927 года — у Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў Мазырскім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. У 1974 годзе ў склад сельсавета са Слабадскога сельсавета перададзены вёскі Белая і Надаткі[2]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Скрыгалаў. 29 верасня 2009 года вёска Белая атрымала статус аграгарадка[3].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1533 чалавекі[4], з іх 93,7 % — беларусы, 3,6 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 1035 чалавек[6].

Зноскі

  1. Решение Мозырского районного Совета депутатов от 13 февраля 2018 г. № 180 Об отнесении некоторых сельских населенных пунктов Мозырского района к агрогородкам Архівавана 19 верасня 2020.
  2. Рашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34.
  3. Решение Мозырского районного Совета депутатов от 29 сентября 2009 г. № 188 О преобразовании деревень в агрогородки
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.