Сцяг Саратаўскай вобласці
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f5/Flag_of_Saratov_Oblast.svg/250px-Flag_of_Saratov_Oblast.svg.png)
Сцяг Саратаўскай вобласці з’яўляецца сімвалам Саратаўскай вобласці. Прыняты 23 мая 2001 года.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сцяг Саратаўскай вобласці ўяўляе сабою прамавугольнае палатно з двух гарызантальных палосаў: ніжняй — чырвонага колеру і верхняй — белага колеру — у суадносінах шырыні палосаў 1:2, з двухбаковым малюнкам у цэнтры белай паласы герба Саратаўскай вобласці ў асяроддзі залатога дэкаратыўнага вянка з дубовых, лаўровых галін і каласоў, злучаных залатой стужкай. Габарытная шырыня малюнка герба Саратаўскай вобласці (з вянком) на сцягу Саратаўскай вобласці павінна складаць 1/4 частку даўжыні палатна. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні — 2:3.