Сцяг Чачні
Сцяг Чачні — афіцыйны дзяржаўны сімвал Чачні. Прыняты 22 чэрвеня 2004 года.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўны сцяг Чачэнскай Рэспублікі — прамавугольнае палотнішча з трох гарызантальных палосаў: верхняй зялёнага — 65 см, сярэдняй — белага — 10 см і ніжняй — чырвонага колеру — 35 см, у тронка вертыкальная белая паласа з чачэнскім нацыянальным арнаментам — 15 см, па ўсім контуры апраўляецца залатымі махрамі. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні — 2:3.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сцяг Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя
[правіць | правіць зыходнік]Сцяг Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя — прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру з суадносінамі бакоў 7:11. У ніжняй частцы сцяга — тры паласы: белая, чырвоная і зноў белая ў адну дзясятую шырыні сцяга кожная; гэтыя палосы аддзеленыя ад ніжняга краю палотнішча паласой зялёнага колеру такой жа шырыні.
Зялёны колер сімвалізуе іслам, чырвоны — кроў, пралітую ў барацьбе за свабоду і белы – шлях да светлай будучыні[1].
Вядомы і варыянт сцяга, на які акрамя палос дададзены герб Ічкерыі.
Сцяг прарасійскай апазіцыі ў Чачні
[правіць | правіць зыходнік]Сцягам прарасійскай апазіцыі часоў Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя, а потым у і сцягам самой Чачні ў пачатку 2000-х гадоў было палотнішча зялёнага колеру з чырвонай, белай, чырвонай, зялёнай палосамі ўнізе.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Чачні
- Указ Президента Чеченской Республики «О государственном флаге и гербе Чеченской Республики»