Перайсці да зместу

Сяргей Анатольевіч Хахомаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Анатольевіч Хахомаў
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1967(1967-06-21) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Навуковая сфера оптыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (2018)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Сяргей Анатольевіч Хахомаў (нар. 21 чэрвеня 1967Гомель) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (2018), дацэнт (2000). Член Беларускага фізічнага таварыства (1999), Міжнароднага радыётэхнічнага саюза (International Union of Radio Science, 2000).

Скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт (1984—1991)

Працуе ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 1995, фізічны факультэт, у 1997—2003 — намеснік дэкана факультэта, 2003—2009 — дырэктар цэнтра тэсціравання, адначасова загадчык кафедры оптыкі, 2009—2010 — дэкан факультэта; з 2010 — прарэктар па вучэбнай рабоце, з верасня 2014 — першы прарэктар, з чэрвеня 2016 — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: акустыка крышталяў; электрадынаміка штучных анізатропных структур.

Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2017) і інш[1].

Зноскі