Перайсці да зместу

Сярчыстая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сярчыстая
Характарыстыка
Даўжыня 15 км
Басейн 65 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 54°41′18″ пн. ш. 27°33′20,50″ у. д.HGЯO
Вусце Вілія
 • Каардынаты 54°34′56,20″ пн. ш. 27°28′44,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,9 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Вілія → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Вілейскі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сярчы́стая, Сярні́стая  — рака ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Вілія (басейн Нёмана). Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 65 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰. Пачынаецца за 0,5 км на ўсход ад вёскі Румянскія, упадае ў Вілію за 2,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Аношкі. Каля аграгарадка Даўгінава створана сажалка (плошча 0,1 км²). На ўсім працягу каналізаваная[1].

Каля гарадзішча бабры пабудавалі плаціну

Захавалася паданне пра раку, што запісаў Адам Кіркор у 1854 годзе, падчас падарожжа па Вілейскім павеце[2]. За 1 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Даўгінава, на левым беразе ракі месціцца помнік гісторыі — гарадзішча VI стагоддзе да н.э. — VII стагоддзе н.э.

Гарадзішча ля Даўгінава

Зноскі

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.