Сінкевіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сінкевіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лунінецкі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сінкевічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 2 162
Сінкевіцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Сінке́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Сінкевічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ленінскага раёна Пінскай вобласці. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны, сельсавет далучаны да Лунінецкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў[1]. 10 сакавіка 2017 года ў склад Сінкевіцкага сельсавета з падпарадкавання Мікашэвіцкага гарадскога савета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Ваган, Вільча, Града, Запроссе, Моршчынавічы, Пясчанікі, Сітніца)[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1944 чалавекі[3], з іх 98,1 % — беларусы, 1,6 % — рускія, 0,3 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 2162 чалавекі[5].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]