Талер
Талер — назва буйнай срэбнай манеты, якая ў XVI—XIX стагоддзях адыгрывала важную ролю ў грашовым звароце Еўропы і ў міжнародным гандлі.
З’яўленне талера
[правіць | правіць зыходнік]Гульдынер
[правіць | правіць зыходнік]Першым у Еўропе чаканку буйнай срэбнай манеты вагай у унцыю пачаў эрцгерцаг Ціроля Жыгімонт. Спачатку ў 1484 годзе ім была выпушчана манета з высакапробнага серабра вагай каля 15,5 г.
У 1486 годзе ён выпусціў вялікую манету вагай 31,83 г. Яна ўтрымлівала 29,23 г чыстага срэбра і была прыраўнана да 60 крэйцэраў — гэта значыць адпавядала залатому гольдгульдэну, таму яе назвалі гульдэнгрош, або гульдынер.
У канцы XV—пачатку XVI стагоддзя срэбныя гульдынеры атрымалі распаўсюджванне ў Цэнтральнай Еўропе. У 1493 годзе гульдынер пачалі выпускаць у Берне (Швейцарыя), у 1500 — у Саксоніі. Вага гульдынера некалькі паменшыўся — да 29,2 г (гульдынер = 1/8 кельнскай маркі).
Ёахімсталер
[правіць | правіць зыходнік]У перайманне гульдынеру ў 1518 годзе граф Штэфан Шлік пачаў чаканку ўласнай срэбнай манеты ў горадзе Ёахімсталь на паўночным захадзе Багеміі (цяпер — горад Яхімаў у Чэхіі). Яна важыла 29,5 г і ўтрымоўвала 27,2 г чыстага срэбра (гэта значыць мела некалькі меншую спробу, чым гульдынер).
На аверсе манеты быў намаляваны багемскі леў, на рэверсе — святы Іоахім.
Па назве горада манета атрымала назву «Ёахімсталер» (Joachimsthaler). Гэтая складаная назва ва ўжытку была скарочана да звыклага нам слова «талер» (спачатку Thaler, пасля — Taler).
Выпуск багемскіх талераў быў настолькі вялікім (да 1528 г. было выпушчана 2,2 мільёнаў штук), што манеты хутка распаўсюдзіліся па ўсёй Германіі. Неўзабаве талер стаў вельмі папулярным аплатным сродкам.
У 1527 годзе пасля смерці Штэфана Шліка Імператар Карл V адабраў манетную рэгалію (права чаканкі манеты) у яго сям’і на карысць імператарскаму дому.
Усталяванне стандарту талера
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджванне талера
[правіць | правіць зыходнік]Талер у Германіі
[правіць | правіць зыходнік]Крызіс XVII стагоддзя
[правіць | правіць зыходнік]Талер у XVIII стагоддзі
[правіць | правіць зыходнік]Талер у XIX—XX стагоддзях
[правіць | правіць зыходнік]Талер у Нідэрландах
[правіць | правіць зыходнік]Талер у Швейцарыі
[правіць | правіць зыходнік]Да ўводзін франка рэспублікі Гельвецыя ў 1798 годзе талер быў асноўнай грашовай адзінкай шматлікіх швейцарскіх кантонаў.
У звароце выпускаліся самыя разнастайныя наміналы ад 2 талераў да кратных наміналаў у 1/3, 1/6 і 1/2 талера.
Талер у Скандынавіі
[правіць | правіць зыходнік]У Скандынаўскіх краінах талер атрымаў назву далер (daler).
Далер у Швецыі
[правіць | правіць зыходнік]Далер у Даніі
[правіць | правіць зыходнік]У Даніі далер чаканіўся па любекскай манетнай сістэме (= 3 маркі). У 1544 годзе далер стаў асноўнай срэбнай манетай каралеўства.
У 1625 годзе была ўведзена грашовая сістэма 1 рыгсдалер (Rigsdaler — дзяржаўны далер) = 6 марак (кожная па 16 скілінгаў, кожны скіллінг = 12 пфенігаў).
Але калі якасць рыгсдалера захоўвалася нязменным, якасць срэбных разменных манет стала пагаршацца. У 1713 годзе ў Даніі былі выпушчаны банкноты — так з’явіліся два раўналежных курсу: курс срэбнага рыгсдалера (названага rigsdaler species) і курс далераў у банкнотах.
У канцы XVIII стагоддзя чаканілі срэбныя манеты 1/15, 1/4, 1/3, 1/2 і 1 рыгсдалер.
У 1813 годзе наўзамен цалкам абясцэніўшымся банкнотам рыгсдалераў быў уведзены папяровы рыгсбанкдалер = 1/2 срэбнага рыгсдалера. Чаканка срэбнага рыгсдалера аднавілася толькі ў 1820 годзе.
У 1840-43 гадах пачалі чаканку новых срэбных манет: 1 рыгсбанкдалера і 1 рыгсдалера спецыес (з наміналам Species).
У 1855 годзе чаканка рыгсдалера спецыес была спыненна, зараз усе манеты выпускалі з наміналам рыгсдалер (срэбныя манеты 1 і 2 рыгсдалера).
Срэбныя рыгсдалеры выпускалі да ўводзін кроны ў 1873 годзе.
Далер у Нарвегіі
[правіць | правіць зыходнік]У Нарвегіі, якая знаходзілася ў уніі з Даніяй, хадзілі дацкія манеты і банкноты.
Пасля заключэння уніі са Швецыяй у 1816 годзе ў Нарвегіі пачалі выпускаць уласныя манеты спецыедалер = 120 скілінгаў.
Выпускалі манеты 1/2 і 1 спецыедалер.
У 1875 годзе Нарвегія далучылася да Скандынаўскага манетнага саюза, і ў ёй была ўведзенна крона = 100 эрэ.
Уводзіны кроны
[правіць | правіць зыходнік]У 1873 годзе ў Даніі і Швецыі, а ў 1875 у Нарвегіі была ўведзена новая грашовая адзінка: 1 крона = 1 шведскі рыксдалер = 1/2 дацкага рыгсдалера = 1/4 нарвежскага спецыедалера.
Талер у Польшчы, Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай
[правіць | правіць зыходнік]Талер у Расіі
[правіць | правіць зыходнік]Талер Марыі-Тэрэзіі
[правіць | правіць зыходнік]Талер у наш час
[правіць | правіць зыходнік]У цяперашні час ні адна краіна не мае грашовай адзінкі пад назвай талер.
Аднак у шматлікіх краінах грашовай адзінкай з’яўляецца долар, у тым ліку ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Ганконгу і шматлікіх іншых.
Да 2006 г. грашовая адзінка Славеніі звалася толар.
У сярэдзіне 90-х гадоў у Беларусі вялася актыўная дыскусія па ўводзінах уласнай грашовай адзінкі пад назвай талер.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сінчук І. І. Та́лер // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 401. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Талер // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 699. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.