Перайсці да зместу

Трактарны завод (станцыя метро, Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Трактарны завод»
руск.: Тракторный завод
Аўтазаводская лінія (Мінск)
Мінскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 31 снежня 1990
Раён Партызанскі
Тып аднаскляпеністая дробнага залажэння
Колькасць платформаў 1
Тып платформы Астраўная
Форма платформы Прамая
Архітэктары Віктар Уладзіміравіч Крамарэнка і Алег Аляксандравіч Ладкін
Мастакі Баляслаў Антонавіч Скрамблевіч
Выхад да вуліц вул. Даўгабродская, бульвар Трактарабудаўнікоў
Пераходы на станцыі Даўгабродская
Наземны транспарт А: 2с, 14, 43, 43д, 84, 106; Тб: 49, 59; Т: 3, 6, 7, 9
Код станцыі 213
Суседнія станцыі Пралетарская і Партызанская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Аўтазаводская лінія
Красны Бор
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Каменная горка
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Кунцаўшчына
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Спартыўная
Пушкінская
Маладзёжная
Фрунзенская
Няміга
Купалаўская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Першамайская
Пралетарская
Трактарны завод
Партызанская
Аўтазаводская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Магілёўская
ЦЧ-2 «Магілёўскае»
Шабаны

Трактарны завод (трансліт.: Traktarny zavod) — станцыя Мінскага метрапалітэна. Адкрыццё адбылося 31 снежня 1990 года. Размешчана паміж станцыямі «Пралетарская» і «Партызанская». Адчынена 31 снежня 1990 года ў складзе першага ўчастка Аўтазаводскай лініі, які ўключаў 5 станцый. Пабудавана па праекце архітэктараў В. Крамарэнкі, А. Ладкіна і пры ўдзеле мастака Б. Скрамблевіча[1]. Станцыя названая ў гонар размешчанага побач Мінскага трактарнага завода.

У аснове канструкцыі — скляпенні. Вядучая тэма дэкору — таршэры, размешчаныя па цэнтры платформы з пэўным рытмам. Арыгінальная форма таршэраў шматфункцыянальная. Гэта і асвятленне станцыі, і месцы для адпачынку пасажыраў, візуальная інфармацыя і размяшчэнне дынамікаў радыётрансляцыі.

Усё разам утварае кампазіцыю, якая сімвалізуе элементы трактарабудавання. Гэта дасягаецца мастацкім увасабленнем формаў, якія асацыююцца з індустрыяльнай дынамікай. Ступень падобнага ўспрымання дасягаецца пры дапамозе вярчэння, што ляжыць у аснове формаўтварэння, а таксама розны падыход да апрацоўкі храмаванага металу, якім аздоблены паверхні.

Тарцы сцен вестыбюляў упрыгожаны дэкаратыўнымі кампазіцыямі з металу. Па мастацкай задуме яны ўвасабляюць элементы развіцця навукі і тэхнікі, паступова ўяўляючы працэс нараджэння і станаўлення індустрыі трактарнага завода.

Каляровы каларыт станцыі вырашаны ў стрыманай каляровай гаме, у якой пераважаюць белыя і шэрыя тоны. Такая гама спрыяе акцэнтаванню тэмы металу, як дамінуючай у вобразнай характарыстыцы станцыі.

Пасля ўводу ў эксплуатацыю 4-й лініі пасля 2020 года павінна з’явіцца станцыя «Даўгабродская» недалёка ад станцыі Трактарны завод. Яны будуць злучаны і будзе пабудаваны пераход з Аўтазаводской лініі да чацвёртай.

Пуцявое развіццё

[правіць | правіць зыходнік]

За станцыяй у бок «Партызанскай» знаходзіцца 6-стрэлачны адваротны тупік, які выкарыстоўваўся для адварота саставаў, калі станцыя была канцавой.

Выхады станцыі размешчаны ў падземных пераходах пад вуліцай Даўгабродскай. Побач са станцыяй размешчана галоўная прахадная Мінскага трактарнага завода, Дом культуры МТЗ і бульвар Трактарабудаўнікоў.

Зноскі

  1. Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.