Перайсці да зместу

Трансепт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трансепт базілікальнага храма

Трансе́пт[1] (ад лац.: trans — за, septum — агароджа) — неф або некалькі нефаў, папярочных асноўнаму аб’ёму храма. Перасякае пад прамым вуглом падоўжаныя нефы, утварае ў плане форму крыжа.

Узнік у раннехрысціянскіх храмах Заходняй Еўропы[1] у сувязі з неабходнасцю павялічыць прастору перад алтаром і апсідай[2]. На Беларусі трансепт сустракаецца ў рэнесансных і барочных базіліках, пачынаючы з XVI стагоддзя[3].

Часам на перакрыжаванні галоўных нефаў і трансепта будавалі купал (напрыклад, Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі) або невялікую вежу-сігнатурку[1]. Пераход ад падоўжных нефаў да трансепта афармляўся падпружнымі аркамі сяродкрыжжа[1][2].

Часам трансептам называюць толькі часткі (рукавы) папярочнага нефа, якія выступаюць[2]. Часам будаваліся два трансепты ў розных канцах будынка[2].

  1. а б в г БелЭн 2002.
  2. а б в г Партина 1994.
  3. Лазука, Б. А. Слоўнік тэрмінаў: Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. — Мн., 2001. — ISBN 985-01-0124-5. — С. 129.