Перайсці да зместу

Уладзімір Віктаравіч Ткачоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Віктаравіч Ткачоў
Дата нараджэння 25 студзеня 1947(1947-01-25)[1] (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта
Месца працы
Жанр дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, манументальны жывапіс і станковы жывапіс[d]
Вучоба
Уплыў Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка і Май Вольфавіч Данцыг
Член у
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Уладзімір Віктаравіч Ткачо́ў[2] (нар. 25 студзеня 1947) — беларускі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2020)[3].

Нарадзіўся у вёсцы Нізок (Уздзенскі раён, Мінская вобласць, Беларусь). У 1967 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча[4], у 1974 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучань Л. Лапчынскага, Г. Вашчанкі, М. Данцыга[4]. Выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце ў 1974—1976 і 1978—1982 гадах.

Член Саюза масткоў БССР з 1978 года[4]. Жыве ў Мінску.

У мастацкіх выстаўках Уладзімір Ткачоў прымае ўдзел з 1976 года[4]. Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога і манументальнага мастацтва, станковым жывапісе[4]. Творы мастака на тэмы рэлігіі, чарнобыльскай катастрофы, сучаснасці, вечнасці, мудрасці чалавечага быцця вылучаюцца своеасаблівым адлюстраваннем этычных праблем, перададзеных вострай гратэскавай мовай[2].

Сярод асноўных прац Уладзіміра Ткачова:

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза масткоў, фондах Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава, Уздзенскім гісторыка-краязнаўчым музеі, Музеі Беларускага Палесся ў Пінску[4].

  • Чэбан І. Л. Ткачо́ў Уладзімір Віктаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 474—475. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Ткачоў Уладзімір Віктаравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 538. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  • Ткачев Владимир Викторвич // Современное искусство Республики Беларусь: справочник персоналий / Сост. В. П. Прокопцова, Л. А. Густова-Рунцо, Т. Н. Бабич и др. — Мн.: БГУКИ, 2018. — С. 384—385. — 452 с. — 50 экз. — ISBN 978-985-522-195-2. (руск.)
  • Ткачо́ў Уладзімір Віктаравіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 257. — 703 с. — 10 000 экз.