Уладзімір Мікалаевіч Шарко
Нарадзіўся |
27 мая 1974 (50 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Уладзімір Мікалаевіч Шарко (нар. 25 мая 1974, Мінск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, пазней трэнер. Гуляў на пазіцыях атакуючага абаронца і лёгкага форварда. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец мінскай школы баскетбола, першыя трэнеры — Герман Генадзевіч і Віталь Генадзевіч Радзюкі. Пачынаў кар’еру ў моладзевай камандзе мінскага РТІ. Потым выступаў пад кіраўніцтвам Генадзя Леанідавіча Самарскага ў клубе ЭНКА з Мінскай вобласці, стаў з ім бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі.
Быў асноўным гульцом і капітанам беларускіх клубаў «Гродна-93» (1994—1997, 1998—2003, 2012—2013), «Віталюр» (2004—2008), «Мінск-2006» (2008—2012), стаў з імі 14 раз чэмпіёнам і тройчы сярэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі, неаднаразова прызнаваўся лепшым гульцом чэмпіянату Беларусі, 10 раз браў удзел у «Матчах зорак Беларусі».
У 1996 годзе згуляў за моладзевую зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы U-22 (10-е месца)[1]. Выступаў за мужчынскую зборную Беларусі ў 1998—2007 гадах.
У 2022 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб рэзервовай каманды БК «Мінск»[2]. У 2024 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды БК «Мінск».
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]- 1992—1994 — ЭНКА (Мінская вобласць)
- 1994—1997 — Гродна-93
- 1997—1998 — Урал-Грэйт (Перм, Расія)
- 1998—2003 — Гродна-93
- 2003—2004 — ЦСК ВПС-Самара (Самара, Расія)
- 2004—2008 — Віталюр (Мінск)
- 2008—2012 — Мінск-2006
- 2012—2013 — Гродна-93
- 2015 — СДзЮШАР-Цмокі-Мінск-3
У Непрафесійнай баскетбольнай лізе Беларусі
- 2013—2014 — Нафтавік-Караван (Гомель)
- 2014—2015 — Серабранка (Мінск)
- 2015—2016 — Віталюр (Мінск)
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі (14): 1995/1996, 1998/1999, 1999/2000, 2000/2001, 2001/2002, 2002/2003, 2004/2005, 2005/2006, 2006/2007, 2007/2008, 2008/2009, 2009/2010, 2010/2011, 2011/2012.
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 1994/1995, 1996/1997, 2012/2013.
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1992/1993.
- Уладальнік Кубка Беларусі (9): 1998, 2001, 2002, 2003, 2005, 2006, 2009, 2010, 2011.
- Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2007.
Зноскі
- ↑ Uladzimir Charko
- ↑ Баскетбольный клуб «Минск». Резервная команда(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2023. Праверана 8 лістапада 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 27 мая
- Нарадзіліся ў 1974 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Ігракі ЭНКА (баскетбол)
- Ігракі «Гродна-93»
- Ігракі «Самары» (баскетбол)
- Ігракі «Віталюр-РДВАР» Мінск
- Ігракі «Цмокі-Мінск»
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся 25 мая
- Баскетбольныя трэнеры Беларусі
- Баскетбалісты Беларусі
- Трэнеры ЖБК «Цмокі-Мінск»
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20