Усходняя Афрыка
Выгляд
Усходняя Афрыка | |
---|---|
Кантынент | Афрыка[1] |
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта | Афрыка |
Колькасць насельніцтва |
|
Мяжуе з | Цэнтральная Афрыка, Паўночная Афрыка, Чырвонае мора, Адэнскі заліў, Індыйскі акіян і Паўднёвая Афрыка |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Усходняя Афрыка — усходняя частка Афрыкі ў экватарыяльным і субэкватарыяльных паясах, паміж Эфіопскім нагор’ем на поўначы, упадзінай Конга на захадзе, ніжнім цячэннем ракі Замбезі на поўдні і Індыйскім акіянам на ўсходзе.
Сюды адносяцца наступныя краіны:
- Бурундзі
- Джыбуці
- Эрытрэя
- Эфіопія
- Кенія
- Каморскія астравы
- Мадагаскар
- Маўрыкій
- Руанда
- Сейшэлы
- Самалі
- Танзанія
- Уганда
Часам да Усходняй Афрыкі далучаюць Мазамбік і Судан. Таксама, часта, паняцце ўжываецца да краін, размешчаных выключна вакол возера Вікторыя (Кенія, Танзанія, Уганда, Руанда і Бурундзі).
Ва Усходняй Афрыцы жыве каля 200 народнасцяў чатырох моўных груп. Праз значныя культурныя адрозненні ў рэгіёне неаднаразова пачыналіся войны, у тым ліку і грамадзянскія.
Тыпы паселішч
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- ↑ UNSD — Methodology Праверана 17 жніўня 2024.
- ↑ (unspecified title) — World Bank Open Data. Праверана 22 кастрычніка 2024.