Хрысціянская тэалагічная акадэмія ў Варшаве
Выгляд
Хрысціянская тэалагічная акадэмія ў Варшаве | |
---|---|
польск.: Chrześcijańska Akademia Teologiczna w Warszawie | |
Арыгінальная назва | польск.: Chrześcijańska Akademia Teologiczna w Warszawie |
Міжнародная назва | The Christian Theological Academy in Warsaw |
Дэвіз | Хрысціянская экуменічная вучэльня |
Заснаваны | 1954 |
Рэктар | Ежы Панькоўскі |
Рэктар | Jerzy[d][1] |
Студэнты | 500 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Варшава |
Юрыдычны адрас |
вул. Бранеўскага 48, 01-771 г. Варшава, Польшча |
Сайт | chat.edu.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хрысціянская тэалагічная акадэмія ў Варшаве (польск.: Chrześcijańska Akademia Teologiczna w Warszawie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэалагічнага профілю з сядзібай у Варшаве.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гэта вышэйшая навучальная ўстанова з амаль 70-гадовай традыцыяй. Яе структуру складаюць тэалагічны факультэт і факультэт грамадскіх навук. Абодва факультэты маюць права прысвойваць доктарскія ступені, а тэалагічны факультэт дадаткова праводзіць працэдуры хабілітацыі.
На факультэце сацыяльных навук праводзіцца навучанне па спецыяльнасцях:
- Дашкольная і школьная педагогіка - магістарскяя праграма, якая дае права на працу настаўніка
- Педагогіка па розных спецыяльнасцях - вышэйшая адукацыя першай (бакалаўрыят) і другой ступені (магістратура)
- Сацыяльная праца - вышэйшая адукацыя першай ступені (бакалаўрыят)
На тэалагічным факультэце праводзіцца навучанне па спецыяльнасці:
- Тэалогія ў сферы тэалогіі евангелічнай, праваслаўнай, каталіцкай і пратэстанцкай – вышэйшая адукацыя I ступені (бакалаўрыят); а таксама II ступені (магістратура) у сферы тэалогіі евангелічнай, праваслаўнай, каталіцкай і рэлігійных традыцый (магістратура).
Працуе таксама доктарская школа па тэалогіі і педагогіцы.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Тэалагічны факультэт
- Факультэт сацыяльных навук
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хрысціянская тэалагічная акадэмія ў Варшаве
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/59994595-9abb-48be-99ed-36e7193be253 Праверана 17 верасня 2022.
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286