Чэслаў Неман
Чэслаў Неман | |
---|---|
польск.: Czesław Juliusz Niemen-Wydrzycki | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 16 лютага 1939[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 студзеня 2004[1][2][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Жонка | Małgorzata Niemen[d] |
Дзеці | Natalia Niemen[d] і Eleonora Niemen[d] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, аўтар-выканаўца, спявак, студыйны музыкант, мульціінструменталіст |
Інструменты | арган[d] і вакал[d] |
Жанры | рок-музыка |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
polishmusic.ca/skok/cds/… | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чэслаў Не́ман, сапр. Чэслаў Юліюш Выджыцкі (польск.: Czesław Niemen (Czesław Juliusz Wydrzycki); 16 лютага 1939, Старыя Васілішкі, Навагрудскае ваяводства, Польшча, цяпер Шчучынскі раён Беларусі — 17 студзеня 2004, Варшава) — польскі музыка беларускага паходжання.
Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Чэслаў Выджыцкі нарадзіўся ў Старых Васілішках у міжваеннай Польшчы. Маці Ганна паходзіла з украінскага роду Маркевічаў. Бацька Антоній Выджыцкі быў рымарам, вырабляў вупраж для коней. Акрамя таго, ён шыў боты, ды таксама настройваў розныя інструменты (дома было сваё піяніна), даглядаў касцельны арган і часам падмяняў арганіста. Быў заснавальнікам духавога аркестру.
Чэслаў навучаўся ў музыкальным педагагічным вучылішчы ў Гродна, па класе домры. Як згадваў яго аднакурснік і сябра Мікалай Шышыгін, Чэслаў быў выключна адукаваным чалавекам, але вельмі сумаваў па сваіх Старых Васілішках і часта ездзіў, прапускаючы заняткі. Пасля года навучання быў выключаны з вучылішча[5].
У 1958 сям’я Выдрыцкіх пераехала ў Гданьск, дзе Чэслаў паступіў у вышэйшую музычную школу. У пачатку 1960-х ён ужо пачаў выступаць на польскай эстрадзе, а ў 1962 стаў удзельнікам ансамбля «Niebiesko-Czarni», дзе быў не толькі вакалістам, але і складаў песні. Група карысталася поспехам як у Польшчы, так і за яе межамі, і нават выступала ў парыжскай «Алімпіі». Менавіта ў гэты перыяд Выджыцкі ўзяў сабе псеўданім Неман (у гонар ракі Нёман, на якой ён вырас).
Першае прызнанне прыйшло да артыста ў 1964, калі Марлен Дытрых запісала нямецкую версію яго песні «Czy mnie jeszcze pamiętasz?». У 1966 Чэслаў пачаў складаць матэрыял у духу соўл, а для радыёпраграм запісаў некалькі рускіх народных песень.
Калі Неман другі раз трапіў у Парыж, яму давялося выступаць разам з такімі знакамітасцямі як «Spencer Davis Group», «Kinks» і «Pretty Things». З-за мяжы Чэслаў вярнуўся з ідэямі хіпі. Ён адгадаваў доўгія валасы, цалкам змяніў імідж, а яго новыя музычныя прыхільнасці былі пад моцным уплывам чорнага соўла.
У пачатку 1967 Неман пайшоў з «Niebiesko-Czarni» і распачаў уласную кар’еру, сабраўшы гурт «Akwarele». Улетку таго жа года Чэслаў выступіў на фестывалі ў Сопаце, дзе зрабіў сенсацыю песняй «Dziwny jest ten świat» (Дзіўны гэты свет). Песня прынесла спеваку першую прэмію. З «Акварэлямі» Неман запісаў тры альбомы (з іх найбольш удалыя першыя два), правёў некалькі тураў і прыняў удзел у шэрагу фестываляў.
У 1969 Чэслаў у цалкам новым асяроддзі стварыў альбом «Niemen Enigmatic», дзе выкарыстаў вершы вядомага польскага паэта Цыпрыяна Норвіда.
У пачатку 1970-х у творчасці музыкі ў адрозненне ад ранніх соўл-арыентаваных прац пачалі пераважаць прагрэсіўныя павевы. Змена стылю запатрабавала і змены суправаджальнага складу, і цяпер каманда артыста, якая складалася з будучых членаў «SBB», звалася проста «Niemen». Новы калектыў шмат гастраляваў у сябе на радзіме, выязджаў у Германію, Чэхаславакію, Фінляндыю і Венгрыю, а таксама стаў удзельнікам цырымоніі адкрыцця XX Летніх Алімпійскіх гульняў у Мюнхене.
У гэты перыяд Чэслаў запісаў для фірмы «CBS» некалькі англамоўных пласцінак. У 1974 Неман сабраў чарговы праект, «Aerolit», з якім выпусціў джаз-рокавы альбом. Новая каманда распалася вельмі хутка, і наступную пласцінку музыка запісваў практычна ў адзіночку. Калі гучанне «Katharsis» было чыста электронным, то праца 1978 «Idee Fixe» з’яўлялася рознапланавай. Тут можна было пачуць і фальклорныя стылізацыі, і электронны авангард, і фанк, і шматузроўневыя імправізацыі. Да канца 1970-х гастрольная дзейнасць артыста моцна скарацілася. Кружэлка «Postscriptum», выпушчаная супраць волі музыкі, як бы падводзіла рысу вялікага этапу яго творчага шляху.
У 1980-х Неман эксперыментаваў з электроннымі гукамі, а потым захапіўся камп’ютарнай графікай. Перад тым, як знікнуць з поля зроку на доўгі час, Неман выступіў на канцэрце «Old Rock Meeting», прысвечаным 25-годдзю польскага року, і ў 1989 выпусціў альбом «Terra Deflorata».
17 студзеня 2004 Чэслаў Неман памёр ад раку. Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве. У апошнюю дарогу артыста праводзілі найбліжэйшыя родныя, сябры, прадстаўнікі ўладаў і фанаты. Урну з рэшткамі Немана пахавалі ў катакомбах. Калі пачыналася пахаванне, з ініцыятывы Радыётройкі на ўсіх радыёстанцыях Польшчы загучала найбольш вядомая песня з рэпертуару Чэслава Немана «Дзіўны гэты свет».
Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]
- 1967 Dziwny jest ten świat (LP)
- 1968 Sukces (LP)
- 1969 Czy mnie jeszcze pamiętasz? (LP)
- 1970 Enigmatic (LP)
- 1971 Niemen (2 LP, tzw. «Czerwony Album»)
- 1972 Strange is This World (LP, wyd.RFN)
- 1973 Ode to Venus (LP, wyd. RFN)
- 1973 Niemen Vol. 1 i Niemen Vol. 2 (2 LP, tzw. «Marionetki»)
- 1973 Russische Lieder (LP, wyd. RFN)
- 1974 Mourner’s Rhapsody (LP, wyd. RFN, Wielka Brytania, USA)
- 1975 Niemen Aerolit (LP)
- 1976 Katharsis (LP, całkowicie elektroniczna muzyka)
- 1978 Idee Fixe (2 LP + SP)
- 1979 The Best Of Niemen (LP)
- 1980 Postscriptum (LP)
- 1982 Przeprowadzka (MC)
- 1989 Terra Deflorata (LP)
- 1991 Terra Deflorata (wersja rozszerzona) (CD)
- 1991 Gwiazdy mocnego uderzenia: Czesław Niemen (LP)
- 1993 Mouner’s Rhapsody (wersja poprawiona i uzupełniona) (CD, wyd. USA)
- 1995 Sen o Warszawie (CD)
- 2001 Czas jak rzeka (CD)
- 2001 spodchmurykapelusza (CD)
- 2002 od początku I (6 CD)
- 2003 od początku II (6 CD)
- 2007 41 Potencjometrów Pana Jana
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Czesław Niemen // Encyclopaedia Metallum — 2002. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #130255645 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ Карневіч М. Чэслаў Неман вучыўся ў Гродне(недаступная спасылка) // Биржа Информации № 325, 29.04.2004.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Даўлашэвіч І. Там кожны дзень — гэта скарб Архівавана 5 студзеня 2009. // Лідскі летапісец № 27-28.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чэслаў Неман
- Сяргей Дубавец. Чэслаў Немэн. Перадача «Вострая Брама» // «Радыё Свабода», эфір 26 Студзеня 2004
- Т. Кавэцкая. Дзіўны свет Чэслава Немэна // Наша Ніва 16 сакавіка 2007
- Палякі даводзяць да ладу родны дом Чэслава Немэна — Беларуская служба Радыё «Свабода»
- Нарадзіліся 16 лютага
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Шчучынскім павеце
- Памерлі 17 студзеня
- Памерлі ў 2004 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Музыканты Польшчы
- Кампазітары Польшчы
- Нарадзіліся ў Шчучынскім раёне