Перайсці да зместу

Элізабет Мос

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Элізабет Мос
англ.: Elisabeth Moss
Дата нараджэння 24 ліпеня 1982(1982-07-24)[1][2] (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Fred Armisen[d]
Прафесія кінаактрыса, тэлеактрыса, тэатральная актрыса, кінапрадзюсар
Узнагароды
IMDb ID 0005253
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Элізабет Сінглтан Мос (англ.: Elisabeth Singleton Moss; нар. 24 ліпеня 1982(1982-07-24)[1][2], Лос-Анджэлес, Каліфорнія) — амерыканская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання. Уладальніца прэмій «Залаты глобус» (2014, 2018) і «Эмі» (2017). Найбольш вядомая па ролях Зоі Бартлет, малодшай дачкі прэзідэнта Джозаі «Джэда» Бартлета, у серыяле «Заходняе крыло» (1999—2006), сакратара Пэгі Олсан у серыяле «Вар’яты» (2007—2015) і дэтэктыва Робін Грыфін у серыяле «Вяршыня возера» (2013, 2017). З 2017 года Мос выконвае галоўную ролю ў серыяле «Апавяданне служанкі», знятым па рамане канадскай пісьменніцы Маргарэт Этвуд[3].

За свае працы на тэлебачанні Мос была названа «каралевай сучаснага тэлебачання» (англ.: Queen of Peak TV) выданнем «Vulture»[4].

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2017
ф Квадрат The Square Ганна
2021
ф Французскі веснік The French Dispatch Алюмна
  1. а б Elisabeth Moss // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Elisabeth Moss // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. A Hulu Original: The Handmaid's Tale. Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2017. Праверана 27 красавіка 2017.
  4. Yuan, Jada. "Elisabeth Moss Is the Queen of Peak TV". Vulture(англ.). Архівавана з арыгінала 2019-02-15. Праверана 2017-10-13.