Эмануэль Ле Руа Ладзюры
Эмануэль Ле Руа Ладзюры | |
---|---|
фр.: Emmanuel Le Roy Ladurie | |
Дата нараджэння | 19 ліпеня 1929[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лістапада 2023[3][4][…] (94 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Jacques Le Roy Ladurie[d] |
Жонка | Madeleine Le Roy Ladurie[d][8] |
Дзеці | François Le Roy Ladurie[d] і Anne Chattaway[d][9] |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта, школьны настаўнік |
Навуковая сфера | Мікрагісторыя, змена клімату і сярэдневякоўе[10] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ernest Labrousse[d] |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі |
Pierre Lafue Prize[d] (1979) Q130979516? (2009) |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эмануэль Ле Руа Ладзюры (фр.: Emmanuel Le Roy Ladurie; 19 ліпеня 1929, Ле-Муцье-ан-Сінгле, Кальвадос, Францыя — 22 лістапада 2023, Парыж[14]) — французскі гісторык. Ганаровы прафесар Калеж дэ Франс, член Французскай акадэміі маральных і палітычных навук. Прадстаўнік Школы Аналаў, вучань Фернана Брадэля.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і палітыка хрысціянска-дэмакратычнай арыентацыі Жака Ле Руа Ладзюры , міністра сельскай гаспадаркі ва ўрадзе Вішы ў 1942 годзе і дэпутата парламента ў 1951—1962 гадах. Скончыў Парыжскі ўніверсітэт; выкладаў ва Універсітэце Манпелье.
У 1966 годзе выдаў першую вялікую працу — сваю дысертацыю Les paysans de Languedoc (Сяляне Лангедока), дзе прапанаваў тэзу пра статычнасць сацыяльна-эканамічнай гісторыі Лангедока.
У 1975 годзе выдаў сваю самую вядомую працу — Montaillou, village occitan de 1294 à 1324 («Мантаю, аксітанская вёска (1294—1324)»). На грунце матэрыялаў, сабраных Жакам Фурн’е, біскупам Пам’е (пазней Папа Бенедыкт XII), падчас барацьбы з катарамі, Ладзюры аднавіў штодзённыя падрабязнасці жыцця сялян паўднёвафранцузскай вёскі Мантаю на мяжы XIII—XIV стагоддзяў. Даследаванне стала ўзорам цэласнага погляду на жывую сацыяльную рэальнасць мінулага, без штучнага дзялення на асобныя сферы гістарычнага аналізу (побыт, этыка, гаспадарка). Кнігу Ладзюры лічаць адной з класічных прац мікрагісторыі, аднак, звяртаюць увагу на недастаткова крытычнае стаўленне да крыніц.
У 1973 і 1978 гадах выйшлі два тамы яго працы Le Territoire de l’historien (Тэрыторыя гісторыка), прысвечанай метадалагічным пытанням.
У 1980 годзе выйшла праца Le Carnaval de Romans (Карнавал у Рамане), прысвечаная вывучэнню масавай разні падчас карнавалу ў паўднёвафранцузскім мястэчку Раманс-сюр-Ізэр у 1580 годзе.
Акрамя гэтага, Ладзюры вывучаў гісторыю клімату і яго ўплыў на сацыяльна-эканамічныя працэсы. Навуковец прапанаваў канцэпцыю раўнавагі экадэмаграфічнай сістэмы Еўропы ў XIV — сярэдзіне XVIII стагоддзяў.
Працяглы час Ладзюры быў членам Французскай камуністычнай партыі, у 1963 годзе перайшоў у Аб’яднаную сацыялістычную партыю з прычыны задушэння паўстання 1956 года ў Венгрыі.
Навуковыя зацікаўленні
[правіць | правіць зыходнік]Эмануэля Ле Руа Ладзюры лічаць галоўным выразнікам ідэй трэцяга пакалення школы «Аналаў». Тэматыка яго даследаванняў надзвычай шырокая, ахоплівае гісторыю клімату, гляцыялогію, дэмаграфію, вінаробства, антрапаметрычныя даследаванні, гістарычную геаграфію, гісторыю сельскай гаспадаркі, гісторыю інстытутаў, Рэнесанс, жанр травелогаў, рэлігійныя войны, прыдворную культуру, рэвалюцыйны тэрор.[15]
У працы «Гісторыя клімату» выказвае сумневы ў справядлівасці асноўнай ідэі Фернана Брадэля пра нязменнасць натуральных фактараў у гісторыі Еўропы[16]. Прааналізаваў даныя хронік і падатковых вопісаў, навуковец параўнаў іх з вынікамі гляцыёлагаў[15] і прыйшоў да высновы пра дынамічныя змены натуральных умоў. Такая выснова дазволіла навукоўцу выявіць сувязь паміж пэўнымі перыядамі «малога абледзянення» (XI і XVI—XVII стагоддзяў) з значнымі «зменамі ў эканамічных і сацыяльных структурах грамадства Сярэднявечча і ранняга Новага часу». У іншай працы — «Мантаю, аксітанская вёска», навуковец адсунуў на другі план сацыяльныя структуры і вылучыў ментальнасць. На думку Ле Руа Ладзюры, «для аддаленай вёскі ў гарах тыповая структура феадальнага грамадства мела менш значэння за тыя ўяўленні пра соцыум, якія ствараліся людзьмі ў працэсе іх паўсядзённага ўзаемадзеяння»[16].
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Les Paysans de Languedoc — 1966
- Montaillou, village occitan, 1975
- Le Territoire de l’historien Vol. 1 — 1973
- Le Territoire de l’historien Vol. 2 — 1978
- Le Carnaval de Romans, 1579—1580 — 1980
- Histoire du climat depuis l’An Mil, 1983
- L'État royal — 1987
- L’Ancien Régime — 1991
- Le Siècle des Platter (1499—1628), Le mendiant et le professeur — 1995
- Saint-Simon, le système de la Cour — 1997
- Histoire de la France des Regions — 2001
- Histoire des paysans français, de la peste noire a la Révolution — 2002
- Histoire humaine et comparée du climat — 2004
- Abrégé d’Histoire du climat — 2007
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Emmanuel Le Roy Ladurie // GeneaStar
- ↑ Emmanuel Le Roy Ladurie // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
- ↑ а б https://www.lefigaro.fr/culture/mort-de-l-historien-emmanuel-le-roy-ladurie-20231123
- ↑ https://www.lemonde.fr/disparitions/article/2023/11/23/l-historien-emmanuel-le-roy-ladurie-est-mort_6201876_3382.html
- ↑ а б Fichier des personnes décédées mirror Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ https://www.landrucimetieres.fr/spip/spip.php?article6861
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ http://www.histoire-contemporaine-languedoc-roussillon.com/Bio%20Pupponi.htm
- ↑ https://gw.geneanet.org/balfour?lang=fr&pz=francois+marie+pierre&nz=balfourier&p=anne&n=le+roy+ladurie
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ list of professors at Collège de France
- ↑ а б Agence bibliographique de l'enseignement supérieur (France) Système universitaire de documentation — Montpellier: ABES, 2001.
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Le_Roy_Ladurie_Emmanuel
- ↑ https://www.nytimes.com/2023/11/23/books/emmanuel-le-roy-ladurie-dead.html
- ↑ а б Уваров П. Ю. Между «Ежами» и «Лисами». Заметки об историках. Архівавана 12 ліпеня 2015. — М.: Новое литературное обозрение. 2015.
- ↑ а б Старостин Д. Н. Жак Ле Гофф (1924—2014). Поколения школы «Анналов» Архівавана 16 лістапада 2021.// Vox medii aevi. Выпуск 1 (11). 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гуревич А. Я., Харитонович Д. Э. Ле Руа Ладюри (Le Roy Ladurie) Эмманюэль // Культурология. XX век. Энциклопедия в 2-х томах / Главный редактор и составитель С. Я. Левит. — СПб.: Университетская книга, 1998.
- Эммануэль Ле Руа Ладюри. Застывшая история / Перевод к.ф.н. Н. В. Ефремовой // THESIS, Вып. 2, 1993. = Emmanuel Le Roy Ladurie. L’histoire immobile // Annales: Économies, Sociétés, Civilisations, mai-juin 1974, v.29, no.3, p.673-692.
- Уваров П. Ю. Между «ежами» и «лисами». Восприятие творчества Э. Ле Руа Лаюдри в СССР и России / П. Ю. Уваров // Французский ежегодник. — М., 2010. — С. 393—409.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце Калеж дэ Франс (фр.)
- Профіль на сайце Французскай акадэміі маральных і палітычных навук (фр.)
- Універсітэт XXI стагоддзя і новыя тэхналогіі (інтэрв’ю з Ладзюры) (руск.)
- Нарадзіліся 19 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Кальвадос
- Памерлі 22 лістапада
- Памерлі ў 2023 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя ў дэпартаменце О-дэ-Сен
- Выпускнікі ліцэя Генрыха IV
- Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Кавалеры Вялікага Крыжа французскага Ордэна «За заслугі»
- Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Ганаровыя дактары Хайфскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Сацыялісты Францыі
- Камуністы Францыі
- Гісторыкі Францыі