Яўген Пятровіч Міцкевіч
Яўген Пятровіч Міцкевіч | |
---|---|
руск.: Евгений Петрович Мицкевич | |
Дата нараджэння | 24 снежня 1893[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лютага 1959[1] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Яўге́н Пятро́віч Міцке́віч (руск.: Евгений Петрович Мицкевич; 24 снежня 1893, Клэвань, цяпер Ровенская вобласць, Украіна — 19 лютага 1959, Масква) — савецкі выведнік, палкоўнік (1943). У органах УНК—АДПУ—НКУС з 1924 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 24 снежня 1893 года ў Клэвані ў сялянскай сям’і, украінец[2].
У войску з 1915 года. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года сябра палкавога камітэта і Рэчыцкага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Увосень кіраўнік батальёна 257 палка, кіраваў задушэннем мецяжоў у Рэчыцы. Сябра РСДРП(б) з верасня 1917 года. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі камісар юстыцыі Рэчыцкага Савета. У студзені 1918 года кіраваў атрадам Чырвонай гвардыі ў барацьбе з корпусам Доўбар-Мусніцкага. З снежня 1918 года старшыня Рэчыцкага павятовага ВРК, з сакавіка 1919 — выканкама Саветаў. У часе савецка-польскай вайны 1920 года камандзір палка, пазней камісар Рэчыцкага павета.
У 1924 годзе скончыў эканамічнае аддзяленне Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У тым жа годзе прыняты на працу ў Замежны аддзел АДПУ[2].
У 1925 годзе на нелегальнай рабоце ў Германіі, кіруе стварэннем агентурнай сеткі ў Гамбургу. У лістападзе 1927 года ў Італіі кіруе групай нелегальных работнікаў у Рыме, дзе знаходзіцца да 1930 года. У 1931—1933 гадах у Вялікабрытаніі[2].
У 1934 годзе ў ЗША, потым у Кітаі. Арганізоўвае нелегальную выведвальную работу па Японіі і супраць белагвардзейскай антысавецкай дзейнасці. У 1937 годзе вяртаецца ў ЗША і больш за год кіруе нелегальнай рэзентурай[2].
У 1939—1941 гадах у розных падраздзяленнях НКУС. У жніўні 1941 года вяртаецца ў знешнюю выведку. Кіруе работай аднаго з аддзелаў выведкі. У 1944 годзе на рабоце ў Італіі, кіруе групай выведнікаў-нелегалаў. Па завяршэнні камандзіроўкі працуе кіраўніком аддзела знешняй выведкі[2].
У 1948—1953 гадах — кіраўнік кафедры выведвальнай школы КДБ. У 1953 годзе сышоў у адстаўку. Памёр у 1959 годзе[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1 ступені і Знак пашаны, медалямі і знакам Ганаровы чэкіст[2].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Імем Яўгена Міцкевіча названыя вуліца і завулак у Рэчыцы.
Зноскі
- ↑ а б Петров Н. В. Кто руководил органами госбезопасности: 1941—1954 — Мемориал, 2010. — ISBN 966-95519-0-0
- ↑ а б в г д е ё Служба внешней разведки Российской Федерации. Мицкевич Евгений Петрович (руск.). svr.gov.ru. Архівавана з першакрыніцы 7-4-2019. Праверана 7-4-2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кадровый состав органов государственной безопасности СССР. Мицкевич, Евгений Петрович (руск.). nkvd.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 7-4-2019. Праверана 7-4-2019.
- Нарадзіліся 24 снежня
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Нарадзіліся ў Ровенскім павеце
- Памерлі 19 лютага
- Памерлі ў 1959 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Выпускнікі МДУ
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Ганаровыя супрацоўнікі дзяржбяспекі
- Асобы
- Бальшавікі
- Постаці Рэчыцы
- Разведчыкі СССР