Персы

З Вікіпедыя.

(Пасля перасылкі з Іранцы)
Перайсці да: рух, знайсці
Персы
Агульная колькасць 50-70 млн чалавек
Найбольшыя разселенні Сцяг Ірана Іран: 50 810 000

Сцяг ЗША ЗША: 1 186 000
Сцяг Турцыі Турцыя: 800 000
Сцяг ААЭ ААЭ: 400 000
Сцяг Ірака Ірак: 227 000
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія: 130 000
Сцяг Германіі Германія: 110 000
Сцяг Канады Канада: 88 000
Сцяг Катара Катар: 73 000
Сцяг Францыі Францыя: 62 000
Сцяг Кувейта Кувейт: 60 000
Сцяг Індыі Індыя: 60 000
Сцяг Швецыі Швецыя: 60 000
Сцяг Расіі Расія: 50 000[1]
Сцяг Ізраілю Ізраіль: 40 000

Мова Персідскі
Рэлігія Пераважна іслам шыіцкага толку, менш - зораастрызм і хрысціянства.
Блізкія этнічныя групы Індаеўрапейцы

Персы, фарсы , нацыянальнасць, складнік каля паловы насельніцтва Ірана. Жывуць галоўным чынам у Цэнтральным і Усходнім Іране. Кажуць на персідскай мове. Антрапалагічна прыналежаць да паўднёвай галіны вялікай еўрапеоіднай расы.

[правіць] Этнагенез

Пранікненне іранскіх плямёнаў на тэрыторыю сучаснага Ірана меркавана ставіцца да 2-му тыс. да н. э. (па меркаванню адных навукоўцаў — з Сярэдняй Азіі, па меркаванню іншых — з Закаўказзя). Персідскія плямёны займалі панавальнае становішча ў дзяржаве Ахеменідаў. У наступным фармаванні П. удзельнічалі таксама арабскія, цюркскія і мангольскія плямёны. Сур'ёзнай гістарычнай мяжой з'яўляецца заваёва Ірана арабамі. Персы прынялі іслам, выпрабавалі ўплыў арабскай культуры і мовы(7 ст.). У 11-12 стст. тут з'явіліся туркі-сельджукі, у 13-14 стст. правіла мангольская дынастыя Хулагуідаў, у 16 - дынастыя Селевкідаў, у 18 - цюркская дынастыя Каджараў. Усе яны пакінулі свой след, але і ад персаў іншыя народы таксама шматлікае перанялі.

У сярэдзіне 19 ст. пачалося фармаванне П. у нацыю; працэс асіміляцыі персамі інш. народнасцяў Ірана (асабліва размаўлялых на мове іранскага гурта) працягваецца і ў цяперашні час. Па рэлігіі — мусульмане шыіцкага толку. Да арабаў П. вызнавалі зораастрызм, які захаваўся ў некалькі змененым выглядзе ў гебраў. У Індыі іх завуць парсамі, а іх вучэнне - парсізм. У старажытнасці распаўсюджанае было маніхейства.

На працягу шматлікіх стагоддзяў Іран быў манархіяй. Тытул кіраўніка - шах, падышах("цар"), шах-ін-шах("цар цароў"). З 1979 г. Іран - ісламская рэспубліка.

[правіць] Заўвагі