Б'ёрк
Б'ёрк Гудмундсдоцір (Björk Guðmundsdóttir, нар. 21 лістапада 1965 у Рэйк'явіку, Ісландыя), сцэнічнае імя — Björk, Б'ёрк) — ісландская спявачка і кампазітар. Яе музыка — сумесь рок-музыкі, трып-хоп, джазу, поп, альтэрнатыўнае, народнай і класічнай музыкі.
Змест |
[правіць] Ранняя кар'ера
Музычная кар'ера Б'ёрк пачалася ва ўзросце 11 год, калі яна займалася фартэп'яна ў школе. Яе настаўнік перадаў запіс яе спеваў на радыё. Голас дзяўчынкі зацікавіў гуказапісваючую кампанію Fálkinn, і яе запрасілі на запіс. З дапамогаю прыёмнага бацькі, які граў на гітары, Б'ёрк у 1977 г. запісала свой першы альбом, названы проста Björk. На альбоме былі некалькі дзіцячых песень, а таксама некалькі кавераў папулярных песень, як хіта Beatles «Fool on the Hill» на ісландскай мове. Альбом набыў шалёны поспех у Ісландыі, хоць і застаўся невядомым па-за яе абшарамі.
Б'ёрк пачала захапляцца панк-рокам. У чатырнаццаць гадоў яна сабрала дзявочы панк-гурт пад назвай «Spit and Snot». У 1979 г. яна перайшла ў гурт «Exodus». У 1980 г. ва ўзросце пятнаццаці гадоў Б'ёрк скончыла музычную школу. Праз год разам з басістам з «Exodus» Якабам Магнусанам яна заснавала гурт «Tappi Tíkarrass», з якім выпусціла сінгл «Bitið fast í vitið». Альбом «Miranda» выйшаў у 1983 г.
Разам з некалькімі вядомымі ісландскімі рок- і панк-музыкамі Б'ёрк стварыла готык-гурт KUKL. У песнях KUKL пачынаюць вымалёўвацца тыповы стыль вакальнага выканання Б'ёрк. Калектыў выпусціў два альбомы («The Eye» у 1984 і «Holidays in Europe» у 1986), меў гастролі ў Вялікабрытаніі. Улетку 1986 г. некалькі удзельнікаў KUKL сфармавалі новы гурт пад назвай «Pukl», але неўзабаве перайменаваліся ў «Sugarcubes».
[правіць] Слава
Першы сінгл «Sugarcubes», «Ammæli» (Народзіны), стаўся хітом у Вялікабрытаніі. Гурт сабраў вялікую колькасць прыхільнікаў у Вялікабрытаніі і ЗША, гуказапісваючыя кампаніі адна за адной прапаноўвалі свае паслугі.
У 1988 годзе быў запісаны першы альбом — «Life's Too Good». З гэтым альбомам да гурту прыйшла сусветная вядомасць, яшчэ ніколі ісландскі музычны гурт не дасягаў такой папулярнасці.
Унутры калектыву абвастраліся напружанні паміж Б'ёрк і Эйнарам Орнам, і ў 1992 г. «Sugarcubes» распаліся. Б'ёрк пераехала ў Лондан і пачала займацца сольнай кар'ерай. Яна працавала з прадзюсарам Нэлі Гопэрам, які прадзюсіраваў сярод іншых гурт «Massive Attack». У выніку з'явіўся першы сольны хіт Б'ёрк — песню «Human Behaviour» (Чалавечыя паводзіны). Яе дэбютны альбом, «Debut», выйшаў у чэрвені 1993 г. Альбом стаўся «альбомам году» ў часопісе New Musical Express і платынавым альбомам у ЗША.
Пасля поспеху «Debut» Б'ёрк працавала над асобнымі праектамі, у прыватнасці над саўнд-трэкам да фільму «The Young Americans» (1993 г.).
У 1994 г. Б'ёрк пачала працаваць над другім альбомам — «Post». Гэты альбом быў збольшага прысвечаны каханню, хаця змяшчаў і шэрах даволі агрэсіўных песень. Як і ў «Debut», у новым альбоме былі некалькі песень, напісаных Б'ёрк у раннішнія гады. Альбом выйшаў у 1995 г., заняў другое месца ў брытанскім хіт-парадзе, стаўся платынавым у ЗША. У студзені 1997 г. пабачыў свет альбом рэміксаў «Telegram».
Праз год выйшаў мінімалістычны і электронны альбом «Homogenic». Гэты альбом быў шмат у чым наватарскім і эксперымэнтальным, з этнічнымі і электроннымі элемэнтамі. Вядомасць набыла песня «All Is Full of Love», альбом стаўся залатым у Злучаных Штатах у 2001 г.
У 2001 г. выйшаў альбом «Vespertine», вельмі дарагі і якасны па выкананні. З альбому выйшлі тры сінглы: «Hidden Place», «Pagan Poetry» і «Cocoon». Знятыя на песні выклікаючыя кліпы межавалі з скандальнасцю.
У 2004 г. выйшаў наступны альбом — «Medúlla», больш вакальны і лёгкі.
У жніўні 2004 г. Б'ёрк спявала песню «Oceania» (з альбому «Medúlla») на адкрыцці Летніх Алімпійскіх гульняў у Афінах, Грэцыя. Пасля «Oceania» выйшаў сінгл «Who is it», які заняў 26-е месца ў брытанскім хіт-парадзе, і (ужо ў 2005 г.) «Triumph of a Heart», які заняў 31-е месца. У другой палове 2004 г. быў зняты кліп на «Where is the Line».
У красавіку-маі 2005 г. выйшаў альбом рэміксаў на песню «Army of Me».
[правіць] Б'ёрк у кіно
Кінакар'ера Б'ёрк пачалася ў 1990 ў фільме Juniper Tree, знятым па матывах казак братоў Грым. Дробнуюю ролю Б'ёрк згуляла ў фільме Prêt-à-Porter у 1994 г.
У 1999 г. Б'ёрк выступіла прадзюсерам і кампазітарам саўнд-трэку для фільму «Dancer in the Dark», псеўда-мюзікл пра эмігрантку Сэльму, якая шукае грошы на аперацыю свайму сыну. Рэжысэр Лярс фон Трыер патрабаваў ад Б'ёрк граць ролю Сэльмы, але яна адмаўлялася. Трыер пагражаў спыніць праект, каб напісаная Б'ёрк музыка прапала задарма — і спявачцы давялося пагадзіцца. У 2000 годзе фільм быў паказаны ў праграме Канскага кінафестывалю. Б'ёрк атрымала прыз як лепшая актрыса. Пасля гэтай ролі Б'ёрк была настолькі стомленая фізічна і эмацыйна, што нібыта паклялася больш не здымацца ў кіно. Саўндтрэк да фільму выйшаў асобна пад назваю «Selmasongs».
[правіць] Дыскаграфія
- Tappi Tíkarras:
- Bítiđ Fast Í Vítiđ, 1982,
- Miranda, 1983,
- KUKL:
- Söngull, 1983,
- The Eye, 1984,
- KUKL Á Paris 14.9.84, 1984,
- Holidays In Europe (The Naughty Nought), 1986,
- The Sugarcubes:
- Life's Too Good, 1988,
- Here Today, Tomorrow, Next Week!, 1989,
- Stick Around For Joy, 1992,
- It's-It, 1992 — рэміксы твораў з папярэдніх альбомаў,
- The Great Crossover Potential, 1998 — Best Of,
- Сольныя альбомы:
- Björk, 1977,
- Gling-Gló,1990,
- Debut, 1993,
- Post, 1995,
- Telegram, 1996 — рэміксы твораў з папярэдняга альбому,
- Homogenic, 1997,
- Hunter. 4,12.
- Joga. 5,04.
- Unravel. 3,21.
- Bachelorette. 5,12.
- All Neon Like. 5,53.
- 5 Years. 4,29.
- Immature. 3,06.
- Alarm Call. 4,19.
- Pluto. 3,19.
- All Is Full Of Love. 4,32.
- Selmasongs, 2000 — саўнд-трэк да фільму «Dancer in the Dark»,
- Vespertine, 2001,
- Greatest Hits, 2002,
- Family Tree, 2002 — бокс, CD + 5 MiniCD,
- Live Box, 2003 — бокс, 4CD + DVD,
- Medúlla, 2004
- Сынглы (Debut):
- Human Behaviour, 1993,
- Venus As A Boy, 1993,
- Play Dead, 1993,
- Big Time Sensuality, 1993,
- Violently Happy, 1994,
- The Best Mixes From The Album-Debut For All The People Who Don't Buy White-Labels, 1994,
- Сінглы (Post):
- Army Of Me, 1995,
- Isobel, 1995,
- It's Oh So Quiet, 1995,
- Hyperballad, 1996,
- Possibly Maybe, 1996,
- I Miss You, 1997,
- Сынглы (Homogenic):
- Jóga, 1997,
- Bachelorette, 1997,
- Hunter, 1998,
- Alarm Call, 1998,
- All Is Full Of Love, 1999,
- Сінглы (Vespertine):
- Hidden Place, 2001,
- Pagan Poetry, 2001,
- Cocoon, 2002,
- Сінглы (Greatest Hits):
- It's In Our Hands, 2002,
- Сынглы (Medulla):
- Oceania, 2004
- Who is it?, 2004
- Triumph of heart, 2004
- Сольныя кліпы і DVD:
- The Juniper Tree VHS i DVD, 1990,
- Vessel VHS, 1994 — Live at the Royalty Theatre, London,
- Live at Shepherd's Bush VHS, 1998 — Live at Shepherd's Bush Empire, London,
- Volumen VHS i DVD, 1998,
- Dancer in the Dark VHS і DVD, 2001,
- Live in Cambridge DVD, 2001,
- MTV Unplugged / Live'N'Loud DVD, 2001,
- Live at Royal Opera House DVD, 2002,
- Volumen Plus 1998—2002 DVD, 2002,
- Greatest Hits — Volumen 1993—2003 DVD, 2002,
- Live at Shepherd's Bush DVD, 2003 — Live at Shepherd's Bush Empire, London,
- Vessel DVD, 2003 — Live at the Royalty Theatre, London,
- Inside Björk DVD, 2003.
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Б'ёрк- Афіцыйная старонка
- Björkish.net — навіны, відэа, фотаздымкі, форум
