Баніфацый IX, Папа Рымскі
| Баніфацый IX Bonifacius PP. IX |
||
![]() |
||
|
||
|---|---|---|
| 2 лістапада 1389 — 1 кастрычніка 1404 | ||
| Каранацыя: | 9 лістапада 1389 | |
| Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
| Папярэднік: | Урбан VI | |
| Пераемнік: | Інакенцій VII | |
| Імя пры нараджэнні: | П'етра Тамачэлі Pietro Tomacelli |
|
| Нараджэнне: | 1356 Казаранела, Неапалітанскае каралеўства |
|
| Смерць: | 1 кастрычніка 1404 Рым |
|
| Прыняцце свяшчэннага сану: | невядома | |
| Епіскапская хіратанія: | 1389 | |
| Кардынал з: | 1381 | |
Баніфацый IX (лац. Bonifacius PP. IX, свецкае імя: П'етра Тамачэлі, італ. Pietro Tomacelli; каля 1350 - 1 кастрычніка 1404) — папа рымскі з 2 лістапада 1389 г. да 1 кастрычніка 1404.
[правіць] Біяграфія
П'етра Тамачэлі паходзіў з Неапалю. Быў кардыналам-дыяканам Сан-Джорджыё-ін-Велабра з 1381 года. Праз некалькі гадоў пасля абрання Баніфацыя на трон Святога Пятра ў Авіньёне быў абвешчаны Папай пераемнік Клімента VII —- Бенедыкт XIII. Раскол не толькі працягваўся, але яшчэ больш паглыбляўся. На баку авіньёнскіх Пап былі каралеўскія двары Францыі, Неапалю, Шатландыі, збольшага Германіі. Папу, які прабываў у Рыме, падтрымлівалі Англія, Партугалія і Венгрыя. Іншыя краіны захоўвалі нейтралітэт. Баніфацый IX не зрабіў нічога, каб ліквідаваць схізму. У перыяд яго пантыфіката квітнелі непатызм, гандаль індульгенцыямі і курыяльны бюракратызм, які далёка зайшоў. У 1391 годзе ў Рыме адбылася кананізацыя Брыгіты Шведскай.
| Папы і антыпапы перыяду Вялікага заходняга расколу |
|---|
![]() |
| Папярэднік: Урбан VI |
Папа Рымскі 2 лістапада 1389 — 1 кастрычніка 1404 |
Пераемнік: Інакенцій VII |

