Валерый Пятровіч Шарый
Валерый Пятровіч Шарый | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | цяжкая атлетыка |
Нарадзіўся |
2 студзеня 1947 (77 гадоў) |
Грамадзянства |
Алімпійскія ўзнагароды | ||
---|---|---|
Цяжкая атлетыка (мужчыны) | ||
Золата | Манрэаль 1976 | да 82,5 кг |
Валерый Пятровіч Шарый (2 студзеня 1947, Чэрвень, Мінская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі спартсмен (цяжкая атлетыка), трэнер; заслужаны майстар спорту СССР (1975). Выступаў у сярэдняй і ў першай паўцяжкай вагавых катэгорыях. Устанавіў 13 рэкордаў свету, 15 рэкордаў СССР (1971—79).
Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён XXI Алімпійскіх гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада), свету (1975, Масква; 1976, Манрэаль), Еўропы (1975, Масква; 1976, Берлін). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1980, Бялград), бронзавы прызёр (1979, Сафія).
Чэмпіён VI і VII Спартакіяд народаў СССР (1975, Вільнюс; 1979, Ленінград). Пераможца першынства СССР сярод моладзі (1967, Талін), чэмпіён СССР (1971—79). Уладальнік Кубка СССР (1978, 1979). Пераможца міжнародных турніраў: «Кубак Балтыкі» (1969, 1972, 1978), «Кубак Дружбы» (1979).
Чэмпіён Еўропы сярод ветэранаў (1994, г. Шробенгаўзен, Германія).
Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У 1980—82 і 1988—91 старшы трэнер БВА па цяжкай атлетыцы. У 1982—87 трэнер у складзе групы савецкіх войск у Германіі. У 1994—2001 трэнер нацыянальнай зборнай каманды Беларусі па цяжкай атлетыцы, з 2001 трэнер Мінскай абласной школы вышэйшага спартыўнага майстэрства.
Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[1][2].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў.
Зноскі
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вінічонак М. Я. Шарый // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нацыянальнй алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь Архівавана 3 лютага 2009.
- Валерый Шарый — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Чэрвені
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Спартсмены года Беларусі
- Цяжкаатлеты СССР
- Заслужаныя майстры спорту СССР
- Алімпійскія чэмпіёны ад СССР
- Алімпійскія чэмпіёны па цяжкай атлетыцы
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года
- Цяжкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года
- Цяжкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года
- Чэмпіёны свету па цяжкай атлетыцы
- Чэмпіёны Еўропы па цяжкай атлетыцы
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Трэнеры Беларусі