Гекатанхейры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гекатанхе́йры (ад. стар.-грэч.: ἑκατόν, «сто, сотня» і χείρ, «рука») (Старукія, лац. Цэнцыманы) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] — старукія пяцідзесяцігаловыя веліканы, увасабленне стыхій, паводле Гесіёда — сыны вярхоўнага бога Урана (неба) і Геі (зямлі).[2]: Брыярэй (Эгеон), Кот і Гіес. Паводле Еўмела — старэйшыя дзеці Урана і Геі[3] (паводле Гесіёда, малодзейшыя за тытанаў і цыклопаў[4])

Адразу пасля нараджэння заключаны ў нетрах зямлі бацькам, які апасаўся за сваё валадарства. Уран надзе на іх кайданы і пасяліў у нетрах зямлі, а Зеўс вызваліў іх для вайны з тытанамі.[5]

Падчас тытанамахіі адгукнуліся на заклік багоў-алімпійцаў і выступілі супраць тытанаў, чым прынеслі перамогу багам.

Пазней яны пільнуюць у Тартары тытанаў[6]. Кот і Гіес жывуць у «найглыбейшых месцах Акіяна».[7]

Паводле рацыяналістычнага вытлумачэння, гэта насамрэч людзі, якія жылі ў горадзе Старучча ў Хаоніі.[8]

Брыярэй[правіць | правіць зыходнік]

Брыярэй (стар.-грэч.: Βριάρεως, «магутны») — адзін з братоў-гекатанхейраў.

Кот[правіць | правіць зыходнік]

Кот (стар.-грэч.: Κότος, «гнеў») — адзін з братоў-гекатанхейраў. Паводле Гесіёда, гутарыць з Зеўсам.[9]

Гіес[правіць | правіць зыходнік]

Гіес (стар.-грэч.: Γύης, «ралля») — адзін з братоў-гекатанхейраў. Сустракаецца напісанне Гіянт.[10] і Гігес.[11]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.469, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.95; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 1, 1; 2, 1
  2. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 1, 1
  3. Еўмел. Тытанамахія, фр.1 Іўлін-Уайт
  4. Гесіёд. Тэагонія 147—153
  5. Гесіёд. Тэагонія 617—628
  6. Гесіёд. Тэагонія 734—735
  7. Гесіёд. Тэагонія 817
  8. Палефат. Пра неверагоднае 19
  9. Гесіёд. Тэагонія 655—663
  10. Авідзій. Журботныя элегіі IV 7, 18; Сенека. Геркулес на Этэ 168
  11. Гігін. Міфы. Увядзенне 3

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]