Пасейдон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Статуя Пасейдона ў порце Капенгагена

Пасейдон, (грэч.: Ποσειδών) — Бог мораў. Сын Кронаса і Рэі. Пасейдон быў змушаны прызнаць вяршэнства Зеўса, але лічачы сябе роўным яму, выступіў супраць разам з Герай і Афрадытай, але патрываў паразу і быў выратаваны Фетыдай. Пры падзеле свету яму дасталіся моры. Паступова Пасейдон адціснуў старажытных мясцовых багоў мораў: Нярэя, Акіяна, Пратэя і іншых. Пасейдон са сваёй жонкай Амфітрытай і сынам Трытонам жылі ў раскошным палацы на дне мора ў асяроддзі нерэід, гіпакампаў і іншых насельнікаў мора, імчаўся па моры на калясніцы, запрэжанай даўгагрывымі канямі, з трызубцам якім выклікаў буры, разбіваў скалы, выбіваў крыніцы і г. д. Пасейдон разам з Апалонам узвёў сцены ў Троі, а калі цар Лаамедонт не аддаў ім абяцанага поплатка, наслаў на горад марскіх пачвар, якія елі людзей. У Траянскай вайне ён быў на баку ахейцаў. Затым Пасейдон пераследваў Адысея за тое, што той асляпіў яго сына Паліфема. Ударам трызубца Пасейдон разбіў скалу і загубіў Аіліда. Пасейдон лічыўся заступнікам конегадоўлі і меў мянушку Гіпій (Конны). У яго гонар уладкоўвалeuh…alo і Істмійскія гульні з коннымі рысталішчамі. Культ Пасейдона быў шырока распаўсюджанны ва ўсёй Грэцыі, асабліва ў прыбярэжнай частцы і на астравах. Яго храмы стаялі на высокіх мысах і пярэсмыках. Святымі жывёламі Пасейдона былі конь, дэльфін, бык; святым дрэвам — хвоя. Адлюстроўвалі яго магутным мужам, як правіла, з трызубцам у руцэ. У рымлян атаясамляўся з Нептуном.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]