Мегера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Questa e megera dal sinistro canto at cornell insight.jpg

Мегера (стар.-грэч.: Μέγαιρα, «зайздросная») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] самая страшная з трох эрыній[2], багінь помсты, дачка Эрэба і Нюкты (або народжана Ноччу і Тартарам[3], або нарадзілася ад кропель крыві, якія лінулі пры пакладанні Урана.[4]).

Увасабленне зайздрасці і гневу. Малявалі яе ў выглядзе жудаснай жанчыны са змеямі замест валасоў, з выскаленымі зубамі і бізуном [5] в руках.

У пераносным значэнні — злая і сварлівая жанчына (не толькі ў беларускай, але і, напрыклад, фр.: mégère, італ.: megera). Імем Мегеры названы Euchloron megaera і астэроід (464) Мегера.

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.127; Гл. Нон. Дзеянні Дыяніса X 35.
  2. Сенека. Геркулес у вар'яцтве 102
  3. Вергілій. Энеіда XII 846
  4. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 1, 4
  5. Шаблон:ВТ-БЭАН