Ахіл

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ахіл, фрагмент антычнага барэльефа

Ахіл (стар.-грэч.: Ἀχιλλεύς, Ахілэус) ці Ахіле́с (лац.: Achilles) — у грэчаскай міфалогіі герой Траянскай вайны, адзін з галоўных персанажаў «Іліяды».

Паводле падання, маці Ахіла, марская багіня Фетыда, каб зрабіць сына бессмяротным, пакупала яго ў свяшчэнных водах ракі Стыкс. Толькі пятка, за якую яна трымала дзіця, засталася паражальная. Загінуў Ахіл ад стралы Парыса, што трапіла ў пятку (адсюль выраз «ахілесава пята»).

Ахіл — улюбёны герой старажытнагрэчаскіх мастакоў і паэтаў, яму прысвечаны шматлікія малюнкі на антычных вазах, пампейскія фрэскі, рэльефы рымскіх саркафагаў. Міф пра Ахіла стаў сюжэтам твораў жывапісцаў А. ван Дэйка, П. П. Рубенса, Н. Пусэна і інш.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]