Горад Гамбург
| Горад
Гамбург
|
||||||
|
|
||||||
ГАМБУРГ — Вольны і ганзейскі горад Гамбург (ням.: Freie und Hansestadt Hamburg), другі па велічыні горад у Германіі (пасля Берліна) і адзінаццаты ў ЕС, адна з 16 федэральных зямель ФРГ. Размешчаны ў паўночнай частцы Германіі па абодвух берагах ракі Эльбы. 1,8 млн жыхароў (2009), 4,3 млн у агламерацыі.
Порт Гамбурга другі па велічыні ў Еўропе пасля Ратэрдама і дзевяты ў свеце.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Першыя пасяленні на тэрыторыі Гамбурга датуюцца IV стагоддзем да н.э. У IV—VI стагоддзях сюды прыходзяць саксы. У 810 годзе па загадзе Карла Вялікага тут была пабудавана кірха, а для яе бяспекі была ўзведзена фартыфікацыя Хамабург. У 831 годзе тут была стоварана біскупства, якое неўзабаве стала архібіскупствам. У XII стагоддзі Гамбург становіцца гандлёвым цэнтрам, а ў XIV стагоддзі — адным з заснавальнікаў Ганзы. У 1510 годзе Гамбург канчаткова становіцца Імперскім горадам. Нават пасля заняпаду Ганзы, горад перажываў культурны росквіт, асабліва пасля заснавання тут у 1767 годзе Нацыянальнага тэатра. З 1815 года Гамбург — член Нямецкага саюза, з 1871 — Нямецкага Рэйха, а з 1949 — ФРГ.
Насельніцтва [правіць]
Найбольшай колькасці насельніцтва Гамбурга дасягнула ў 1964 годзе, склаўшы 1,9 мільёнаў чалавек. Потым яно пачало зніжацца і ў 1986 не перавышала 1,6 мільёнаў. Аднак потым яно зноў пачало расці, дасягнуўшы на прыканцы жніўня 2010 года 1 781 741 чалавек, з якіх 258 тысяч маюць замежны пашпарт (у тым ліку 57 220 чалавек — турэцкі, 21 455 — польскі, 15 666 — сербскі і 12 694 — афганскі).
Эканоміка і прамысловасць [правіць]
Гамбург — гэта найбуйнейшы порт у Германіі, другі па велічыні ў Еўропе, а ў свеце займае дзявятае месца. Самая буйная верф Blohm und Voss. Гамбург, з'яўляецца важным месцам грамадзянскай аэракасмічнай прамысловасці. У горадзе прадстаўлены дзве кампаніі — гэта EADS і Airbus, які мае зборачны завод у Гамбургу, на заводзе працуе больш 13000 чалавек. У Гамбургу размешчаны галоўны офіс фірмы Beiersdorf, лідар на рынку сродкаў па догляду за скурай. Таксама ў горадзе размешчаны буйны піваварны завод па вытворчасці вядомай у маркі піва Холстэн. Гамбург — цэнтр машынабудавання, лёгкай і паліграфічнай прамысловасці. У горадзе размешчаны знакамітыя выдавецтвы прэсы: «Шпігель» і «Штэрн». У горадзе таксама размешчана Штаб-кватэра найбуйнейшага ў Еўропе канцэрна пасылачнага гандлю Ота.
Славутасці [правіць]
Вядомыя асобы [правіць]
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |